10 красавіка, Пінск /ПВ/ У гэтым годзе ААТ “Пінскі завод сродкаў малой механізацыі” адзначае 40-годдзе.
Сёння гэта вядучае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь па вырабе аўтагідрапад’ёмнікаў і адзіны ў краіне вытворца пад’ёмнікаў каленчатага тыпу.
Наменклатура прадукцыі налічвае дзясяткі пазіцый у дыяпазоне вышынь ад 10 да 36 метраў.
– Зараз канструктарскі аддзел актыўна працуе над тым, каб вырабляць 36-метровы пад’ёмнік на шасі МАЗ, – расказвае тэхнічны дырэктар Міхаіл Панішаў. – Гэта дазволіць беларускім спажыўцам набываць тэхніку на ўмовах iльготнага крэдытавання і лізінгу.
Садовая платформа як чысты імпартазамяшчальны прадукт
У мінулым годзе завод асвоіў новы від прадукцыі – садовую платформу для сельскай гаспадаркі. Доследныя экзэмпляры перададзены для эксплуатацыі ў гаспадаркі Маладзечанскага раёна і ААТ “Пачапава”. Ацэнкі спажыўцоў высокія.
— Гэта імпартазамяшчальны ў чыстым выглядзе, – адзначае тэхнічны дырэктар. – Канкурэнты, канешне, ёсць, але ў нашай платформы лепшыя грузапад’ёмнасць, якасць металу і ўстойлівасць.
Якасць і надзейнасць
Прадукцыя завода бяспечная, поўнасцю адпавядае міжгаліновым правілам па ахове працы.
– Заяўлены тэрмін эксплуатацыі гідрапад’ёмніка – восем гадоў, але яго рэальныя магчымасці куды шырэйшыя, – расказвае Міхаіл Панішаў. – Прадпрыемства праводзіць тэхнічнае суправаджэнне прадукцыі на працягу ўсяго перыяду яе эксплуатацыі заказчыкам. Нядаўна да нас прыехаў пад’ёмнік, якому 39 гадоў. Гэта “жывы дыназаўр”, які выдатна выконвае свае функцыі.
![]()
Калектыў і сацыяльная місія
У ААТ “СММ” працуюць 164 чалавекі, 43 з іх – жанчыны. Прадпрыемства плануе пашырацца, паставіўшы акцэнт на высокатэхналагічным абсталяванні.
– Мы фарміруем імідж завода і рабочага чалавека, цэнім кожнага спецыяліста, – падкрэслівае Міхаіл Панішаў. – Завод шэфствуе над сярэдняй школай № 10 і актыўна супрацоўнічае з ГА РГА «Белая Русь». Дарэчы, пярвічная арганiзацыя прадпрыемства ў мінулым годзе вырасла ў пяць разоў.
![]()
![]()
Планы: беларускае шасі, уласныя распрацоўкі і новыя мадэлі Вялікія перспектывы развіцця мадэльнага раду раскрывае галоўны канструктар Дзмітрый Зубко:
– Плануем, напрыклад, тэлескапічны пагрузчык ПТ-3010 пераводзіць на айчынную элементную базу (зараз камплектуючыя пастаўляюцца з Італіі і Японіі). Разлічваем зрабіць беларускімі мост, кабіну і шасі. Наступная перспектыва – самаходныя машыны на ўласным шасі, а таксама крана-маніпулятарныя ўстаноўкі. Менавіта дзеля гэтых задач прадпрыемства зацікаўлена пашыраць канструктарскі і тэхналагічны аддзелы і прыцягваць мясцовых спецыялістаў.
Намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Таццяна Свірыдовіч удакладняе:
– Арыентаваныя на вытворчасць тэлескапічных пад’ёмнікаў на шассі МАЗа. Перспектыва доўгатэрміновая, але першы доследны экзэмпляр павінен з’явіцца ўжо ў гэтым годзе, яшчэ дзве іншыя мадэлі – у 2027-м. На сённяшні дзень мы купляем шасі ў МАЗа. У планах – ажыццяўленне поўнага цыкла работ выключна на нашым прадпрыемстве, што дазволіць атрымоўваць значную фінансавую выгаду.
Брыгадзір зборачнага цэха Аляксандр Перац адзначае:
– Працай задаволены, таму што бачу вынік: нашы машыны едуць па краіне. А прадпрыемства за некалькі дзесяцігоддзяў стала сям’ёй.
– Працую на заводзе больш за 28 гадоў, – расказвае намеснік начальніка нарыхтоўча-зварачнага цэха Віталь Будкевіч. – Ідзём у нагу з часам. І гэта радуе. Чакаем моладзь, бо неабходна перадаваць вопыт.
Сёння завод глядзіць у будучыню ўпэўнена. Як паказала 40-гадовая гісторыя, тут умеюць не толькі выпускаць надзейную тэхніку, але і заставацца на пад’ёме ў прамым і пераносным сэнсе.
Алена Брыч
Фота аўтара
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.








