19.7 C
Пинск
Воскресенье, 8 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Актуально

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

Паважаныя жыхары г. Пінска!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) Дзень Незалежнасці (Дзень Рэспублікі) — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Гэтае свята сімвалізуе свабоду, адзінства і незалежнасць нашай краіны, а таксама мужнасць і гераізм нашых продкаў, якія змагаліся за незалежнасць Беларусі. У наш час  гэтая дата набывае асаблівую значнасць. Глыбока сімвалічна, што ў ліпені 2024 года мы таксама адзначаем 80-гадоў вызвалення Беларусі і горада Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Нас аб’ядноўваюць любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай  і прыгажэйшай. Гэта ў нашых сілах, і мы ўпэўнены, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі.

Дарагія пінчукі і госці горада!

Ад усяго сэрца  жадаем вам і вашым сем’ям святочнага настрою, здароўя, дабрабыту, поспехаў і новых дасягненняў на карысць г. Пінска і нашай краіны! Са святам! З Днём Незалежнасці!

 

 

Пінскі гарадскі                                                                                                                                      Пінскі гарадскі

выканаўчы камітэт                                                                                                                           Савет дэпутатаў

Оставить комментарий

Похожие новости

Все нити в наших руках: 8 июня — День работников лёгкой промышленности

pv

Победителей международного конкурса наградили на родной земле

pv

Здоровье нации стало основной темой общегородского дня информирования

pv
ТГ канал