19.3 C
Пинск
Вторник, 1 июля, 2025
Пiнскi Веснiк
Актуально

14 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары і госці Пінска!

Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага сця­га, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Волей народа сцяг, герб і гімн сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў.

14 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі БеларусьДзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць нас у самыя важныя моманты ў лёсе Айчыны – ад нацыянальных святаў да спартыўных пера­мог. І ў які б куток свету не закінуў лёс, яны заўсёды нагадваюць нам пра дом, даюць маг­чымасць адчуць, што Беларусь – гэта ўсе мы разам.

Галоўныя сімвалы нашай краіны – гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, уяўленне ідэі нацыянальнага адзінства, важ­нейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці нашай Айчыны.

У гэты святочны дзень жадаем вам, дарагія пінчане, моцнага здароўя, дабрабыту і ства­ральнай працы дзеля ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці нашай Радзімы. Няхай дабры­ня і мір заўсёды перамагаюць на нашай зямлі!

Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў.
Пінскі раённы выканаўчы камітэт. Пінскі раённы Савет дэпутатаў.

14 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Похожие новости

Пётр Пархомчик: «Пинчане получили ко Дню Независимости отличный подарок»

pv

Алёна Кошевская: «Моя мечта о благородной профессии сбылась – я работаю в прокуратуре»

pv

22 июня – День всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

pv
ТГ канал