У час восеньскіх канікул вучні Стытычаўскай СШ наведалі Цэнтр ганчарства ў в. Гарадная Столінскага раёна.
Сустрэў вучняў Васіль Казачок, які правёў цікавую экскурсію. Дзеці ўбачылі калекцыю керамікі. Самы маленькі посуд у Гарадной – “мамзелька”, вялікі – “паляк” (гаршчок, у якім захоўвалі збожжа). Васіль Андрэевіч даў дзецям магчымасць папрацаваць за ганчарным кругам і самастойна зляпіць выраб. У дзяцей засталося шмат станоўчых эмоцый і ўражанняў. Са старажытных часоў беларуская зямля славіцца сваімі традыцыямі і талентамі!



Па інфармацыі аддзела па адукацыі Пінскага райвыканкама.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.