Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Да гэтай даты ў бібліятэках Пінскага раёна адбыліся тэматычныя мерапрыемствы: агляды выстаў, гістарычныя гутаркі, віктарыны, пазнавальныя гадзіны.

– Удзельнікі мерапрыемстваў даведаліся шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў, – расказала дырэктар ДзУК “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Вольга АНТАЧУК. – Таксама пазнаёміліся з традыцыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў Беларусі. Даведаліся, што за час правядзення свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.
Запрашаем наведаць бібліятэкі Пінскага раёна!
Ніна АЛЯКСАНДРАВА.
Фота прадастаўлена
ДзУК “Пінская раённая цэнтралізаваная
бібліятэчная сістэма”.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.