Любімая выхавальніца запамінаецца кожнаму дзіцяці на ўсё жыццё. Вось і мы, бацькі выхаванцаў старэйшай групы дзіцячага садка №12 г. Пінска, упэўнены, што Cвятлану Анатольеўну КАРЖАНЕВІЧ нашы дзеці будуць успамінаць заўсёды.
Усё тое, што ведаюць нашы дзеці — гэта заслуга Cвятланы Анатольеўны. З першых дзён прыбывання нашых малютак у дзіцячым садку яна дапамагала спасцігаць таямніцы ведаў. Наш таленавіты педагог ніколі не лічылася з уласным часам, не шкадавала сіл і здароўя ў рабоце з дзецьмі. Вынікі штодзённай каласальнай працы заканамерныя. Усе яе выхаванцы засвоілі вучэбны матэрыял за курс дзіцячага садка на высокім узроўні.
Але галоўнае, на нашу думку, тое, што Cвятлана Анатольеўна разам з перадачай ведаў выхоўвала ў нашых дзетках важныя маральныя якасці: любоў да бацькоў, пачуццё годнасці за Радзіму і адказнасць перад ёй, павагу да старэйшых, працавітасць, гатоўнасць быць сябрам, веру ў лепшае, сумленнасць….
Мы ўпэўнены, што добрае сэрца выхавальніцы заўсёды будзе гарэць для дзяцей яркім святлом, паказваючы правільны кірунак на жыццёвым шляху.
Дзякуй Вам за вашае старанне, за ваш энтузіязм, вытрымку, цярпенне.
Дзякуй за адданасць сваёй прафесіі і за дабрыню душы!
Выхаванцы старэйшай групы
дзіцячага сада № 12 і іх бацькі.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.