Восень – час перамен. Сонца грэе ўсё менш, дні скарачаюцца, а праца паступова перабіраецца з вуліцы пад дах. Менавіта ў гэты пераходны момант, калі прырода рыхтуецца да зімовага сну, спраўлялі абрад «Жаніцьба коміна».
Старажытны звычай быў шырока распаўсюджаны на Палессі і ладзіўся двойчы на год. Часцей за ўсё яго прымяркоўвалі да 14 верасня (дзень Сімяона Стоўпніка) ці да дня восеньскага раўнадзенства, 22 верасня.
Увесну — на Фаміным тыдні (другі тыдзень пасля Вялікадня), калі сяляне завяршалі хатнія працы і выходзілі ў поле.
У хатах, дзе яшчэ не было шкла ў вокнах, комінам называлі сплеценую з лазы і абмазаную глінай трубу, якая выходзіла вонкі праз дах. Праз яе зверху ў хату трапляла дзённае святло, а ўвечары пад ёй вешалі пасвет, ці лучнік, – металічную канструкцыю, дзе гарэла лучына, якая асвятляла хату.
Абрад уяўляў сабою сапраўднае рытуальнае дзеянне, якое сімвалізавала перанос агню і святла з вуліцы ў хату. Комін урачыста ўпрыгожвалі хмелем, стужкамі, жывымі кветкамі і новымі ручнікамі. Стол накрывалі новым абрусам.
У хату заносилі агонь з вуліцы і запальвалі ім лучыну ў коміне. Гэта азначала, што праца перайшла пад дах і пачыналіся доўгія восеньска-зімовыя вячоркі.
У некаторых вёсках разам з комінам упрыгожвалі і печ, быццам яна «нявеста».
«Жаніцьбу коміна» лічылі мяжой паміж сезонамі, калі святло на вуліцы і святло ў хаце павінны былі змяніць адзін аднаго. Верылі, што з гэтага часу пачынаўся новы этап жыцця.
Падрыхтавала Алена Брыч
Фота з адкрытых крыніц
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
