28 августа, Пинский район /ПВ/ У гэтым годзе народны хор “Журавушка” гарадскога цэнтра культуры і творчасці адзначае 45-гадовы юбілей. Свой спеўны шлях ён пачаў у далёкім 1981-м, а праз тры гады за высокае майстэрства яму было прысвоена ганаровае званне “народны”.
За час існавання хор папаўнялі новыя спевакі, мяняліся кіраўнікі, музыканты, але нязменным заставалася любоў да музыкі, харавога народнага спеву.
“Журавушка” – гэта адна вялікая сям’я. У 2015 годзе ў калектыў прыйшла маладая кіраўнік Людміла Мацюк. Людміла Паўлаўна – чалавек творчы, адказны, амбіцыйны. Яна імкнецца не толькі захаваць калектыў, але пашыраць яго творчыя традыцыі, удасканальваць манеру выканання. І з гэтай задачай спраўляецца.
Харысты ў асноўным сталага ўзросту. Гэта цудоўныя, пазітыўныя людзі, з якімі кіраўніца пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку. Усе дружна працуюць над узбагачэннем рэпертуару і папулярызуюць песенную культуру Беларусі.
Сёння у калектыве спявае 18 жанчын і пяць мужчын. Сапранкі: Яўгенія Баравікова, Галіна Куцэвіч, Таісия Быхан, Таццяна Чайко, Надзея Пашкевіч, Раіса Мельніковіч, Валянціна Любчык, Ніна Шпакоўская. Альты: Таццяна Алексейчук, Паліна Багатка, Вольга Грышкавец, Наталля Долмат, Валянціна Доўбыш, Галіна Жывушка, Галіна Колб, Марыя Стружко, Вера Тарасава, Антаніна Чэчун, Васіль Белавец, Уладзімір Гук, Аляксей Ільючык, Пётр Качаноўскі і Аляксей Ярашэвіч.
У пачатку года хор пацвердзіў ганаровае званне “народны”. Задача была нялёгкая. І ажыццявіць яе дапамаглі музыканты аркестровай группы: бас-гітарыст Аляксандр Рахманаў, баяністы Алена Станкевіч і Мікалай Саўчанчык, акардэаніст Данііл Стралецкі, скрыпачка Маргарыта Паніна, цымбалістка Анжаліка Невар, флейтыст Уладзімір Ярмак і ўдарнік Ігар Ямант. І мы, калектыў “Журавушкі”, за гэта ім шчыра ўдзячны.
Трэба дадаць, што Мікалай Саўчанчык у хоры працуе доўгі час, а нядаўна яго папоўнілі Алена Станкевіч і Данііл Стралецкі.
За апошнія пяць гадоў народны хор “Журавушка” прыняў удзел у некалькіх песенных форумах. На адкрытым харавым фестывалі-конкурсе “Лідскі хор-фэст” нас адзначылі дыпломам лаўрэата трэцяй ступені, адкрыты рэгіянальны конкурс вакальна-харавых калектываў “Галасы сяброўства” прынёс дыплом першай ступені, а на Вялікім патрыятычным фестывалі-конкурсе Саюзнай дзяржавы “Зоркі міра” (г. Масква) мы ўзялі Гран-пры.
Прыходзьце на нашы канцэрты і запрашайце хор да сябе. Мы праспяваем для вас!
Уладзімір ГУК, удзельнік хору.
Фота з архіва “Журавушкі”.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
