11 мая, Пинский район /ПВ/ У Высокаўскай СШ адбылося раённае свята, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
На ім прысутнічалі ганаровыя госці – старшыня раённага Савета дэпутатаў Вячаслаў Лазюк, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі, намеснік міжраённага пракурора Кацярына Бабіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Віктар Гаўрыловіч, начальнік аддзела культуры райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Людміла Галавач, лідэр абласной ветэранскай арганізацыі ваенных маракоў Мікалай Ціханаў, кіраўнік Гарадзішчанскага сельвыканкама, дэпутат мясцовага Савета дэпутатаў Мікалай Бойба.
Свята пачалося з урачыстага рытуала ўшанавання дзяржаўных сімвалаў нашай краіны – унясення герба і флага Беларусі.
Права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена вучню 11 класа Канстанціну Жуковіну, які ўзнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені міжнароднага конкурсу “Таленты XXI стагоддзя”, другой ступені – абласнога этапа конкурсу эколага-біялагічных работ, першай і другой ступеняў – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у конкурсе юных краязнаўцаў “Гадоў былых жывая памяць”; вучаніцы 9 класа Марыі Двараніновіч, якая з’яўляецца переможцам раённага этапа алімпіяды па вучэбным прадмеце «Гісторыя», узнагароджана дыпломамі першай ступені міжнароднага конкурсу апавяданняў аб сям’і “Агульная памяць. Генацыд савецкага народа з боку нацыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны” і міжнароднай краязнаўчай канферэнцыі “Мая малая радзіма: даследчы вопыт моладзі”.
Усе разам выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.
– Кожная суверэнная дзяржава павінна мець такія сімвалы. Яны сведчаць пра адзінства нашай краіны, яе гісторыю, самасвядомасць беларусаў. Я ганаруся тым, што я грамадзянін такой цудоўнай краіны. Упэўнены, што і далей гэтыя сімвалы будуць спрыяць таму, каб наша дзяржава, наша Палессе развіваліся, – звярнуўся да прысутных Вячаслаў Лазюк.
Словы віншаванняў са святам прагучалі таксама ад Кацярыны Бабіч, прадстаўніка маладзёжнага руху “Іскра” Беларускай партыі “Белая Русь” Юліі Галяковіч, першага сакратара райкама ГА “БРСМ” Марыны Важуй.
Клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь ад імя маладога пакалення Пінскага раёна прынеслі вучні Высокаўскай сярэдняй школы.
Святочны дзень стаў асаблівым для тых, хто папоўніў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Піянерскі гальштук ва ўрачыстай абстаноўцы павязалі вучням Парахонскай сярэдняй школы Дарыне Навахворст, Рынату Несцярэнку, Максіму Пакалюку, Лізавеце Драбовіч, Лізавеце Жыдаль, Ганне Пратасавіцкай, Маргарыце Гарошка, Вікторыі Шэўчык, Дар’і Рамановіч, Валерыі Рабцэвіч.
Штогод у другую нядзелю мая па ўсёй краіне праходзіць прыём моладзі ў члены ГА “БРСМ”. Маладзёжны білет атрымалі вучні Табульскай СШ Раман Без, Мікалай Гусціновіч, Валерыя Навумчык, Таццяна Назарэнка, Таццяна Асіпчук, Анастасія Крыванос, Артур Завулачны, Яна Нарушэвіч.
Мерапрыемства завяршылася яскравымі нумарамі ў выкананні танцавальнага калектыву “Подсолнухи” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Пінскага раёна.
Іна Урбановіч
Фота аўтара
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.














































