25 апреля, Пинский район /ПВ/ Вучні Навадворскай базавай школы сталі ўдзельнікамі заключных мерапрыемстваў V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый», якія праходзілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў горадзе Мінску.
Каманда школы пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Аліны Рэбкавец прэзентавала вынік доўгай і грунтоўнай даследчай працы, прадставіўшы праект у намінацыі «Музычная спадчына маёй Радзімы»..
У аснове праекта – глыбокае вывучэнне мясцовага фальклору. Працуючы над тэмай «Вобраз каліны ў песнях жыхароў вёскі Чухава Пінскага раёна», юныя даследчыкі сустрэліся з носьбітамі чухаўскай песеннай традыцыі, праслухалі аўтэнтычныя аўдыязапісы, пазнаёміліся з выданнямі вядомага фалькларыста ўраджэнца вёскі Чухава Аляксея Міхайлавіча Нянадаўца.
Журы конкурсу высока ацаніла навуковую значнасць сабранага матэрыялу, эмацыйную шчырасць выканання і творчы падыход да прэзентацыі. Вынік удзелу – дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь III ступені.
Варта адзначыць, што на рэгіянальных этапах конкурсу спаборнічалі больш за 1600 навучэнцаў з 470 устаноў адукацыі. На заключны, рэспубліканскі этап было прадстаўлена 39 праектаў з усіх куткоў Беларусі. Усяго ж распрацавана звыш 490 даследчых праектаў пры метадычнай падтрымцы больш як 500 педагогаў.
– Гэтая перамога – сапраўдны гонар для навадворскіх вучняў, якія не толькі вывучаюць, але і берагуць спеўныя традыцыі сваёй малой радзімы, – адзначае Аліна Рэбкавец. – Як падкрэсліваецца ў выніках праекта, абавязак кожнага з нас – пачуць голас продкаў, усвядоміць іх маральна-этычны імператыў і стаць годным працягам традыцый.
Віншуем каманду і кіраўніка з заслужанай узнагародай!
Падрыхтавала Іна Урбановіч
Фота прадастаўлена Навадворскай БШ
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.
