17 красавiка, Пинск /ПВ/ У Пінску ўжо 50 гадоў існуе ўнікальны калектыў – ансамбль песні і танца “Палескія зоры”. Ён адзіны ў рэгіёне, дзе арганічна спалучаюцца харэаграфічная, аркестравая і харавая групы. А міжнародная арганізацыя па народнай творчасці ўключыла яго ў дзясятку лепшых калектываў Еўропы.

У мінулым годзе “Палескія зоры” паспяхова абаранілі званне “заслужаны аматарскі калектыў”. Ансамбль актыўна ўдзельнічае ў рэспубліканскіх мерапрыемствах.
– Да гэтага выніку шлі вельмі доўга, – гаворыць мастацкі кіраўнік Сяргей Паддубны. – Хочацца зберагчы духоўную спадчыну, утрымліваць і памнажаць напрацаванае. Асабліва цэнім музыкантаў, якія іграюць на слых, менавіта яны здольныя ўхапіць народную непаўторнасць, дух, настрой. Працягваем традыцыі вакальна-харэаграфічнага мастацтва, але і арыентуемся на сучасную публіку, дадаем нешта новае. Напрыклад, замест звыклых дэкарацый у народным стылі прымяняем сучасны відэафон, з якім калектыў працуе ўжо сем гадоў.
Ад сцэны з дошак – да сусветнага прызнання
Гісторыя “Палескіх зораў” пачалася ў 1976 годзе ў ААТ “Будаўнічытрэст № 2”. Заснаваў калектыў Міхаіл Цурканаў. Першы канцэрт ладзілі на вулічнай сцэне, збітай з дошак.
Ужо праз год ансамбль падрыхтаваў праграму на падцвярджэнне звання “народны”. З таго часу геаграфія гастрольных паездак ахапіла мноства саюзных гарадоў, а пасля – дзясяткі краін. Куфэрак узнагарод перапоўнены перамогамі на ўсесаюзных і міжнародных конкурсах. У 2026-м калектыву прысвоена званне імя Міхаіла Васільевіча Цурканава.
У складзе ансамбля 50 удзельнікаў. Самым малодшым – 13 гадоў, самым вопытным – 65. Сярэдні ўзрост асноўнага саставу складае 42 гады. Паколькі калектыў аматарскі, большасць энтузіястаў без прафесіянальнай музычнай адукацыі – маюць толькі талент і любоў да песні і танца. Для маладых старэйшае пакаленне – прыклад, а таксама бацькоўскя падтрымка і выхаванне. Дарэчы, многія знайшлі тут не толькі сяброў, але і другую палавінку.

Хто служыць у ансамблі
Разнастайнасць прафесій – сапраўдная ўнікальнасць “Палескіх зораў”. Тут танцуюць і спяваюць спецыялісты філіяла “Пінсквадаканал”, выкладчыкі медыцынскага каледжа, работнікі “Пінскгаз” (іх большасць), ветэрынарныя ўрачы, настаўнікі і іншыя.
Яркі прыклад – Мікалай Мікалаеў, якому споўнілася 64 гады, працягвае радаваць гледачоў. Ён не прафесіянальны танцор, але дзякуючы таленту і ўпартасці развіў навыкі, якімі ганарацца прафесіяналы.

Касцюмы ручной працы і пяць зборнікаў песен
У ансамблі мноства кацюмаў, кожны з якіх пашыты і аздоблены вышыўкай ўручную. Дызайн прыдумлялі самі ўдзельнікі. Канцэртная вопратка адшыта на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, а таксама ў швейных майстэрнях Мінска, Ліды і Оршы.
У рэпертуары “Палескіх зораў” беларускія, рускія і ўкраінскія народныя песні. Але большая частка – аўтарскія кампазіцыі. Выдадзена ўжо пяць зборнікаў музычных твораў. У архівах маецца мноства рукапісаў Міхаіла Цурканава, якія працягваюць асвойваць і друкаваць.
– Песні мы пішам і апрабоўваем ў сваім калектыве, некоторыя з іх становяцца хітамі, – расказвае Сяргей Пятровіч. – Любімую публікай кампазіцыю «Спявай, танцуй, Палессе» я напісаў за лічаныя секунды. Прачытаў тэкст – і мелодыя сама склалася ў галаве. Увечары ўжо рэпетыравалі з хорам.
Салістка ансамбля Жанна Мікалаева адзначае:
– “Палесскія зоры” – мой лёс, другая сям’я. У ансамблі я знайшля сябе сапраўдную. Кожны раз, калі выхаджу на сцэну, адчуваю незвычайную сілу музыкі, злітых у адзінае галасоў і тую асаблівую магію, якая нараджаецца толькі тут, на палескай зямлі.
Зараз калектыў рыхтуецца да святкавання юбілею. Падзея адбудзецца ў маі. У праграме «З любоўю да Палесся» – танцы, народныя і аўтарскія песні і, канешне, навінкі рэпертуару.
Жадаем, каб “Палескім зорам” заўсёды хапала тых самааданых людзей – спецыялістаў розных прафесій, якія пасля працоўнага дня спяшаюцца на рэпетыцыю з палаючым сэрцам. Няхай “Зоры” свецяць усім, хто беражэ нашу культуру, і запальвае новыя агеньчыкі на сцэне.

Алена Брыч
Фота прадастаўлена Сяргеем Паддубным
🚫 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
⚠️ Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.

