У гарадскім пасёлку Лагішын работнікі Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі сельскі сход грамадзян. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне дасведчанасці жыхароў аб правілах пажарнай бяспекі.
На сустрэчы ў маладзёжным цэнтры культуры намеснік начальніка Пінскага ГРАНС Дзмітрый Кахнюк давёў да ведама жыхароў пасёлка важную інфармацыю. Ён нагадаў, што нельга курыць у памяшканні, пакідаць без нагляду печы і іншае абсталяванне, а таксама дзяцей адных дома без нагляду. Акрамя таго, Дзмітрый Кахнюк падкрэсліў важнасць устаноўкі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, які дапамагае ратаваць жыцці.
Прысутным прадэманстравалі відэаматэрыялы з рэальнымі выпадкамі выратавання і аказання дапамогі насельніцтву пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Гэта дапамагло жыхарам лепш зразумець рызыку і наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі.
Прадстаўнікі розных арганізацый падзяліліся інфармацыяй з прысутнымі. Так, прадстаўнікі Дзяржэнергагазнагляду, Пінскгаза, наркалагічнага дыспансера і Пінскай раённай арганізацыі АСВОД распавялі пра сваю працу і далі рэкамендацыі, якія дапамогуць пазбегнуць небяспечных сітуацый.
Падрыхтавала Іна Урбановіч
Фото прадастаўлена Пінскім ГРАНС
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.



