Прэзідэнтаў на свеце хапае,
Ды не кожнаму пішуцца вершы.
Я для Вас гэты верш прысвячаю,
Прэзідэнт Беларусі найпершы.
Сталі мы папулярнай краінай,
І жывем мы цяпер на ўзроўні.
Што ні дзень – маладзеюць навіны,
Для турыстаў – усюды гасцёўні.
Калі шчыра, ад сэрца прызнацца,
Дзе дзяцінству такое раздолле?
Стадыёнаў, лядовых палацаў…
Прыгажэе ад іх наваколле!
Намаганняў прыклалі нямала,
Нам не трэба звароту назад.
Беларусь незалежнаю стала,
Беларусь расквітнела, як сад.
Хай жа будзе падтрымка ў народзе,
Каб хапала прыемных падзей,
Каб збываліся ўсе ў Новым годзе
Пажаданні дарослых, дзяцей!
Жанна Верыч
Любые рассказы, новости или сообщения мы принимаем через Telegram-бот PinskNews_bot.
Обсудить происшествия, поделиться мнением, получить совет или просто пообщаться с пинчанами можно в нашей Telegram-группе Pinsk Chat. Это место, где жители Пинска делятся новостями, помогают друг другу и обсуждают события города.

