10.6 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Спорт

Марафонец прабег па Пінску амаль 43 кіламетры

  Зусім нядаўна ўраджэнец Пінска Аляксей Марахавец пасля дваццаці гадоў адсутнасці вярнуўся на сваю малую радзіму, каб прабегчы тут марафонскую дыстанцыю.

  Аляксей зараз працуе і жыве ў Расіі, ён вынаходнік, экабудаўнік, бізнес-трэнер, а таксама спартсмен; заснаваў цэнтр інавацый Alex Technologies. Мае інавацыі (на ўзроўні карысных мадэляў і прататыпаў) у галіне энэргаэфектыўнасці, экабудаўніцтва, павышэння ўзроўню жыцця. Выкладае ў бізнес-школах Расіі праектнае экабудаўніцтва, а таксама дае майстар-класы па праектнаму кіраванню.

  Аляксей гаворць, што любіць сваю малую радзіму і хоча прыцягнуць да яе ўвагу. Менавіта таму і вырашыў свой чарговы марафонны забег здзейсніць у горадзе над Пінай. Зараз Аляксею 42 гады, а займацца бегам пачаў у 38. Мне падаецца, гэта добры прыклад для моладзі і для жыхароў Пінска, ды й і краіны ў цэлым – весці здаровы лад жыцця ніколі не поздна.
– Чаму вы абралі менавіта бег?

– Для мяне ён у большай ступені імітуе жыццё. А тым больш марафоны – калі няма сіл, але ты ўсё роўна бяжыш. Жыццё – складаная рэч, у ім, як і ў марафоне, трапляюцца цяжкасці, якія неабходна пераадолець.


  Стартаваў А. Марахавец у 11.15 на плошчы Леніна ў бок вуліцы Першамайскай, затым маршрут яго пралягаў ад Пасяніч да Аснежыц, адтуль праз вёску Добрая Воля да старога аэрадрому, а потым па вуліцах Ракасоўскага і Патрызанскай, па Набярэжнай фінішаваў з флагам г.Пінска ў 15.40 на плошчы Леніна. Гэтае кола аматар прабег двойчы.


  – Было класна! Убачыў па новаму горад свайго дзяцінства, старыя і памятныя для мяне мясціны. Прыгожы горад. Як ён памаладзеў! Добра, што захаваліся гістарычныя месцы і помнікі. Гэта прыгожы горад, якія патрэбна любіць, пра які патрэбна гаварць. Ды й і сваю Радзіму – Беларусь – не трэба забываць. У нас цудоўная і прыгожая краіна.

  У Аляксея Марахаўца не было мэты паставіць рэкорд. Бег ён з асалодай, любуючыся роднымі краявідамі. Увогуле, што тычыцца спорту, то Аляксей аддае перавагу больш экстрэмальным яго відам. Так, напрыклад, у 2005 годзе ён стаў рэкардсменам Расіі ў парашутным спорце па класе вялікіх фармацый і ў 2010 годзе падняўся на гару Манблан. А марафонскім бегам пачаў займацца ў 2013 годзе. На сёння ў яго “капілцы” ўжо некалькі дзесяткаў марафонаў і ўльтрамарафонаў. Ёсць у гэтай “капілцы” горныя марафоны і вайсковыя марш-кідкі. Найбольшую ўвагу выклікаў яго экстрэмальны “вулканічны марафон”, які быў здзейснены ў раёне вулканічнай актыўнасці ў Ісландыі. З 2015 года Аляксей Марахавец выступае ў якасці трэнера па падрыхтоўцы да марафонскіх забегаў.

  У выніку мы бачым, што марафонны бег для Аляксея не асноўны занятак, а захапленне. Ды й яшчэ якое! Не кожны зможа паспрабаваць адолець марафонскую дыстанцыю нават па маладосці, а што гаварыць пра яго равеснікаў… Да таго ж яшчэ і мець мэтай нагадаць усяму свету, што вось ёсць такі цудоўны горад – Пінск. Гэта была цудоўная ідэя.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота Ганны ВЯРЭНІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

Игры “Дети Приморья”. Торжественное награждение

pv

Стартует футбольный сезон. Милиция напоминает о правилах поведения на стадионе

pv

Ярко и бескомпромиссно! Завершился чемпионат Пинского района по волейболу

pv
ТГ канал