Як у Пінску святкуюць Хрышчэнне Госпада Бога

Общество

  Сёння, 19 студзеня, па календары Праваслаўнай царквы — Святое Богаяўленне, Хрышчэнне Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста.

  У Пінску за апашнія гады склалася традыцыя вечарам у вадапосную куццю сустракаць свята Хрышчэння Гасподняга, акунаючыся ў Піну. На рацэ ў лёдзе выразаны крыж, у цэнтр якога адзін за адным накіроўваюцца людзі, каб цалкам увайсці ў ваду, а, вынырваючы, перахрысціцца і ўславіць Госпада. Лічыцца, што вада на Вадохрышча паўсюль святая і гаючая. Бо як гаворыцца ў царкоўных хваласпевах, Сваім Хрышчэннем Іісус «патапіў у водах Іардана грахі ўсяго свету».

  Вадохрышчам завяршаюцца Калядныя святкаванні. Пачаткі Праваслаўя вучаць, што абноўленыя духоўна Хрышчэннем, мы набываем надзею і спадзяванне на міласэрнасць Гасподнюю, на працяг нашага дабрадатнага, праведнага існавання.

  Фота

  Вячаслава ІЛЬЯНКОВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *