16.3 C
Пинск
Воскресенье, 8 июня, 2025
Пiнскi Веснiк
Общество

Віншаванне на Божае Нараджэнне 2019 года біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі

«Анёл сказаў ім: «Не бойцеся, я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Лк 12, 10).


Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Людзі добрай волі!


Святкаванне Божага Нараджэння — гэта час радаснага адкрыцця любові Бога і блізкіх нам людзей. Стварыцель і Адкупіцель адкрываецца нам як Той, хто прыходзіць на свет, каб быць прадказаным прарокамі «Эммануэлем» — «Богам з намі». 


Гэты найвялікшы скарб усіх часоў, аб’яўлены нам ва ўбогай стаенцы ў Бэтлееме, ёсць і застанецца дарам для кожнага пакалення людзей ажно да сканчэння свету. Няхай жа радасць Евангелля — Добрай Весткі аб прыходзячым у свет Збавіцелі — напаўняе нашы сэрцы сапраўдным супакоем і жывой верай у кожны дзень надыходзячага 2020 года. Праўда аб тым, што Сын Божы прыйшоў і застаецца з намі няспынна, няхай асвятляе надзеяй кожную справу і будзе крыніцай веры ў дабро, якое заўсёды перамагае. Найсвяцейшая Дзева Марыя і святы Юзаф, якія чуваюць каля ясляў Нованароджанага Дзіцятка Езуса, няхай выпрошваюць для кожнага з нас усе неабходныя Божыя ласкі і шчодрае бласлаўленне.


З нагоды надыходзячага святкавання Божага Нараджэння звяртаюся да кожнага з вас з каляднымі і навагоднімі віншаваннямі. Няхай жа гэты час будзе для ўсіх нас такім жа радасным і прыгожым, як гэта перажывалі шматлікія мінулыя пакаленні нашых продкаў. Няхай перажыванне таямніцы Уцелаўлення Божага Сына ўносіць у нашае жыццё святло веры ў непераможнасць вечных каштоўнасцяў дабра і праўды. Няхай святкаванне Божага Нараджэння будзе для кожнага з нас не сустрэчай з прыгожым паданнем ці легендай, але станецца фактам рэальнага спаткання з Божай Любоўю, якая адзіная мае моц перамяніць розумы і сэрцы людзей на лепшае. 


Ціхая і святая ноч Хрыстовага Нараджэння няхай заяснее святлом Бэтлеемскай зоркі ў нашай штодзённасці, перамяняючы сумненне ў радасць, няўпэўненасць — у адважны позірк у будучыню давераную Міласэрнаму Богу.


Хрыстус нарадзіўся! Славім Яго!

З пажаданнямі Божага благаслаўлення і святочнымі віншаваннямі,

Антоні ДЗЯМ’ЯНКА,


біскуп Пінскі

Оставить комментарий

Похожие новости

Акция «Безопасные каникулы»

pv

Николай Ковалько: «У строителей сейчас самое благоприятное время. Необходимо донести это молодёжи»

pv

Бывшие супруги безуспешно делили имущество. Помог медиатор

pv
ТГ канал