13.4 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

У сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Пінска адзначылі Дзень аховы дзяцей

Міжнародны дзень аховы дзяцей — свята, якое закранае кожнага. Адзначалі яго і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Пінска.




Сёння тут знаходзіцца больш 
за дваццаць выхаванцаў. Іпакінуць іх без увагі не маглі: работнікі цэнтра падрыхтавалі для маленькіх непасед гульні, конкурсы і песні.




Госці прыйшлі не з 
пустымі рукамі. Будаўнічы гіпермаркет перадаў батут, а ВТБ-Банк — валейболь-ную сетку. І якое свята без салодкіх сувеніраў!


Наведаліся да дзяцей 
таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Амельянюк і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Сачкоўская. Яны пажадалі выхаванцам цэнтра, каб у іх жыцці была сям’я, каб спаўна атрымалі тое, што ім належыць, каб сталі годнымі людзьмі. І каб з твараў ніколі не знікала ўсмешка — добрая і шчырая.





Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Диалоговая площадка для трудных подростков прошла в Ласицкой школе

pv

100-летний юбилей отметила Анастасия Григорьевна Малыщицкая из агрогородка Парохонск

pv

Урожай-2024 – В Плещицах сеют яровые

pv
ТГ канал