4 C
Пинск
Суббота, 20 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

У Дзень Канстытуцыі пiнчукам уручылi пашпарты

  Канстытуцыя – Асноўны Закон, у якім выказаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна, напрыклад, права на годнае жыццё і асабістае развіццё.

  Для кожнага чалавека момант атрымання свайго першага галоўнага дакумента з’яўляецца запамінальнай падзеяй. А для юных пінчукоў удвайне, бо ўручалі пашпарты ва ўрачыстай зале загса, дзе, акрамя віноўнікаў, прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, арганізацый і аб’яднанняў. Сярод іх начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама, дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў В.М.Кулак, старшыня гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» В.П.Бруцкі, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама В.А.Шацкоў і намеснік начальніка аддзялення па грама-дзянству і міграцыі гарвыканкама І.Р.Дзенісевіч.



  Праходзіць мерапрыемства заўжды пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Таму павіншаваць вучняў прыйшлі выконваючы абавязкі першага сакратара і другі сакратар  ГА «БРСМ» В.В.Барысюк і Ю.М.Мядзведзь адпаведна.

  Госці наказалі маладым грамадзянам памятаць пра сваю нацыянальную прынадлежнасць, ганарыцца сваім паходжаннем і здзяйсняць свае мары на славу сваёй краіны.



  Акрамя пашпартоў, юнакам і дзяўчатам уручыли Канстытуцыю, кнігу «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь» і членскія білеты БРСМ. 

  Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства адбыўся адкрыты дыялог з гасцямі на тэму «Мы – грамадзяне Беларусі».

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
   Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

Оставить комментарий

Похожие новости

О тарифах на электрическую энергию, отпускаемую населению в 2024 году

pv

Художники из Пинска завершили создание в Витебске первого в Беларуси эко-мурала

pv

Сергей СОЗОНЧУК: «Порядок нужен не проверяющим, а каждому из нас»

pv
ТГ канал