Пасля ўрачыстай часткі Дня Незалежнасці ў Пінску, кіраўніцтва горада прыядналася да святкавання Дня Рэспублікі ў Пінскім раёне.
Пасля ўскладання кветак у Парахонску да помніку «Смутак і мужнасць», прысвечанага загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, гасцей запрасілі на прадаўжэнне свята.
Дырэктар ААТ «Парахонскае» В.Ф.Храленка стаў ганаровым грамадзянінам Пінскага раёну.
Старшыня гарвыканкама Іван Рэбкавец і старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Лявонцій Лемяшэўскі прынялі ўдзел у адкрыцці некалькіх аб’ектаў. Перш за ўсё распахнула свае дзверы абнаўлённая школа мастацтваў у Парахонку.
Урачыста адкрылі і пункт сартавання і перапрацоўкі ягад ААТ «Палескія журавіны».
Адразу пасля азнакамлення з цэхам гасцям прапанавалі паспрабаваць на смак ягады, якія апрацоўваюцца на прадпрыемстве.
Да свята афіцыйна адкрылі і малочна-таварны комплекс на ААТ «Парахонскае».
Завяршылася святкаванне на патрыятычнай ноце — рэспубліканскай акцыяй «Праспяваем гімн разам».
Фото Кірыла Юрчанка
Фота Ірыны ДЗЕНІСОВІЧ