4 C
Пинск
Суббота, 20 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

«Сто шан табе, паэт!»

  Пасля цяжкай хваробы 9 лістапада на 65 годзе пайшоў з жыцця Анатоль Іванавіч ШУШКО – актыўны ўдзельнік літаратурнай старонкі «Струмень». Тут паэт друкаваўся амаль у кожным яе нумары. Году малой радзімы прысвяціў свае вершы і паспеў прачытаць іх на «Пінскай пешаходцы», а таксама на Дні беларускай пісьменнасці ў Іванаве. Нам Анатоль асабліва запомніўся чытаннем сваіх вершаў. З уласцівым яму гумарам і аптымізмам, светлым позіркам у мінулае і будучыню расказаваў паэт аб сваім дзяцінстве, гадах сталення, працы ў школе настаўнікам. 

  Нарадзіўся Анатоль Шушко 19 ліпеня 1954 года ў мястэчку Вызна (зараз Чырвоная Слабада) на Салігоршчыне. Скончыў Сташанскую сярэднюю школу ў Пінскім раёне, паступіў у 1971 годзе на філалагічны факультэт БДУ ў Мінску. Першы свой зборнік вершаў назваў «Выток і прычасце». У 2012 годзе выйшла з друку яго кніга «Шаны». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

  Маладосць паэта прайшла на Піншчыне ў вёсцы Сташаны. Тут і закончыў дзесяцігодку. Інтарэс да літаратуры  менавіта ў школе, казаў сам паэт, сфарміраваўся пад  уздзеяннем настаўніка Мікалая Купрэвіча, таленавітага беларускага пісьменніка. З яго лёгкай рукі будучы паэт трапіў і на філалагічны факультэт універсітэта, а пасля заканчэння ВНУ настаўнічаў у Ласіцку, затым на Гродненшчыне і Міншчыне. Была ў яго біяграфіі таксама праца ў будаўніцтве і ў журналістыцы. Апошнім часам  працаваў у Пінску і падтрымліваў творчыя адносіны з пісьменніцкім асяродкам Пінска і Брэста. 

  Кнігу «Шаны» чытачы чакалі даўно. Сам паэт казаў, што ніколі не спяшаўся з выданнем сваіх твораў. І гэта, несумненна, можна разглядаць як яшчэ адно сведчанне яго літаратурнага таленту. Філолаг тонка адчуваў беларускае слова і не мог прайсці міма назвы сваёй роднай вёскі. Адсюль і тэма многіх вершаў паэта, і назва кнігі. Па сутнасці, «Шаны» – гэта выбранае паэта, усё тое, што ён прысвячаў малой радзіме, маналог, споведзь перад людзьмі, прыродай, бацькамі. Да ўсіх ён звяртаўся шчыра, пранікнёна і паэтычна. 

  Сто шан табе, мой родны кут
  З папінамі ля хаты!
  Дзе ж адпачну, калі не тут,
  Як птушанё, крылаты.

  Паэт шанаваў усё вакол сябе, любіў і месціў у сваім  сэрцы, багатым на добрае слова, са сваім светам і поглядам на наваколле. Яго «верш узгадаваў», каб «верыў, граў і дбаў». І Анатоль верыў, заклікаў і нас вывучаць беларускае слова, такое, каб у душах гучала матчыным голасам, прыгожым спевам і разуменнем усяго, што дадзена нам радзімай. «Сто шан і табе, паэт!» – кажам мы нашаму земляку. Будзем чытаць, вучыць, помніць пранікнёнае слова аб самым запаветным, пра што вершы паэта, яго кнігі і ўзнагароды. 

  Удзячныя веснікаўцы

Оставить комментарий

Похожие новости

О тарифах на электрическую энергию, отпускаемую населению в 2024 году

pv

Художники из Пинска завершили создание в Витебске первого в Беларуси эко-мурала

pv

Сергей СОЗОНЧУК: «Порядок нужен не проверяющим, а каждому из нас»

pv
ТГ канал