5.7 C
Пинск
Четверг, 18 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

РАЗАМ — ЗА МОЦНУЮ І КВІТНЕЮЧУЮ БЕЛАРУСЬ!

  Дзень Незалежнасці Рэспублікі Бела-русь, Дзень Рэспублікі – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. У наш час гэтая дата набывае асаблівую значнасць. Глыбока сімвалічна, што Дзень Рэспублікі – гэта Дзень вызвалення  Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  Сёння ўсе мы нясем адказнасць за будучыню нашай дзяржавы. Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай  і прыгажэйшай. Гэта ў нашых сілах, і мы ўпэўненыя, што суверэнітэт і незалежнасць заўсёды будуць асновай дынамічнага і паспяховага развіцця Беларусі.

  Цяперашні Дзень Незалежнасці мы, беларусы, сустракаем у няпростай сітуацыі. Так, у нас яшчэ нямала праблем, але цяжкасці робяць нас мацнейшымі, мудрэйшымі, адказнымі, упэўненымі ў сваіх сілах.

Дарагія ветэраны!

  Вам асаблівыя словы падзякі ад жыхароў Піншчыны.

  Вы адстаялі для нас права быць грамадзянамі свабоднай, незалежнай краіны. Мы схіляемся перад вашым подзвігам. Дзякуй вам за Вялікую Перамогу, за пасляваенны гераізм у аднаўленні народнай гаспадаркі, за навуку жыцця, якую вы перадаеце моладзі.

Дарагія пінчукі і госці горада!

  Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым сем’ям святочнага настрою, здароўя, шчасця і дабрабыту.

Пінскі гарадскі выканаўчы камітэт.


Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў


Программа праздника

3 июля 

10.00 – митинг-реквием и возложение цветов у Братской могилы воинов-освободителей в городском парке культуры и отдыха;

11.00 – народные гуляния в городском парке культуры и отдыха (работа аттракционов, концертная программа);

18.00 – праздничная концертная программа (пл. Ленина);

20.30–21.55 – дискотека (пл. Ленина);

22.00 – республиканская акция «Споем гимн вместе!».

Оставить комментарий

Похожие новости

Доска почета Брестской области

pv

Сотрудники центра гиены и эпидемиологии убирали сквер на улице Клубной

pv

Актвисты Пинской городской организации РОО “Белая Русь” присоединились к республиканской акции “Белая Русь украшает Беларусь”

pv
ТГ канал