4 C
Пинск
Суббота, 20 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Пенсіянерка вырасціла цыбуліну вагою ў кілаграм

  Сёлета Ларыса Вітальеўна Падапры-Гара сабрала зайздросны ўраджай цыбулі – вага асобнай цыбуліны даходзіць амаль да кілаграма. Гаспадыня вырошчшала гародніну з насення Эксібішэн. Ніякімі хімікатамі, каб паскорыць рост ці з’яўленне завязі на раслінах, не карысталася. “Само вырасла”, – гаворыць Ларыса Вітальеўна.


  Цыбулю гаспадыня вырошчвае ў весцы Вялікія Дзіковічы, дзе мае ўчастак і гарод у 6-8 сотак. Такі вялікі ўраджай сабірае ўжо другі год запар – цыбуля тут родзіць небывалая. Самая вялікая важыць 936 г. “І на смак яна не такая вострая, як тая, што расце меншай па памерах і вазе, – паведаміла Ларыса Вітальеўна. – Да таго ж, на маім участку летась вырас гарбуз, які быў мне амаль што па пояс”.

  Пакуль мы распытвалі спадарыню Падапры-Гара аб яе ўменні так шчыра “сябраваць” з гароднінай, і суседзі, і знаёмыя здзіўляліся і захапляліся ад аднаго толькі знешняга выгляду веліканак-цыбулін.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
   Фота Ганны ВЯРЭНIЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

О тарифах на электрическую энергию, отпускаемую населению в 2024 году

pv

Художники из Пинска завершили создание в Витебске первого в Беларуси эко-мурала

pv

Сергей СОЗОНЧУК: «Порядок нужен не проверяющим, а каждому из нас»

pv
ТГ канал