15.6 C
Пинск
Четверг, 28 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Палескі ўніверсітэт вітае першых студэнтаў

У Палескім дзяржаўным універсітэце скончыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму атрымання адукацыі. 484 абітурыенты сталі студэнтамі пінскага вузу.

Сёлета ў Палескім дзяржунівер-сітэце былі прадугледжаны 883 вакантныя месцы. План бюджэтнага набору выкананы на 100 адсоткаў пры конкурсе 1,6 чалавека на месца.


Да найбольш папулярных сярод абітурыентаў спецыяльнасцей можна аднесці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый», «Маркетынг», «Ме
неджмент», «Бізнес-адмініст-раванне», «Фінансы і крэдыт», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)», «Тэх-налогія перапрацоўкі рыбнай прадукцыі», «Біялогія (біятэхналогія)», а таксама «Фізічная культура». Конкурс сярод гэтых спецыяльнасцяў быў 2,6 чалавека на месца.


Ва ўніверсітэце адзначылі, што сёлета захаваўся высокі якасны састаў абітурыентаў, сярэдні бал атэстата якіх 8,6. Каля 10 адсоткаў паступаючых маюць медалі за вучобу ў сярэдніх установах адукацыі, кожны пяты — выпускнік гімназіі альбо ліцэя, 15 адсоткаў абітурыентаў набралі ў суме больш за 300 балаў па трох сертыфікатах цэнтралізаванага тэсціравання і атэстата.


Прахадныя балы на спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» — 323, «Бізнес-адміністраванне» — 286, «Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» — 283. Сярод эканамічных спецыяльнасцяў конкурс склаў 1,7 чалавека на месца, біялагічнага профілю і фізічнай культуры — 1,2.


Сярод паступаючых прадстаў-нікі ўсіх абласцей краіны. Пераважаюць берасцейцы — 62,5%, з Гомельскай вобласці — 13%, Мінскай — 12,5%, Гродненскай — 9%, Віцебскай і Магілёўскай — па 1,5%.


Падрыхтавала 
Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

Урожай-2024 – В Плещицах сеют яровые

pv

Прошел конкурс профессионального мастерства “Лучший по профессии” среди социальных работников района

pv

Подписан план взаимодействия ДОСААФ и отдела по образованию райисполкома

pv
ТГ канал