Палажэнне аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Общество

1. Агульныя палажэнні


1.1. Дадзенае Палажэнне вызначае мэты і задачы рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», які праводзіцца     (далей – Конкурс) ад школьнага да рэспубліканскага этапаў.


1.2. Заснавальнікамі Конкурсу сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі  з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»
 

2. Мэты і задачы Конкурсу


2.1. Конкурс праводзіцца ў мэтах:


павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання,


развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства,


выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры,


прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання,


пашырэння чытацкага кругагляду,


пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі.


2.2. Дэвіз Конкурсу – «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!».

3. Парадак і ўмовы правядзення Конкурсу


3. Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8 і 9-10 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.


3.1.Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы:


— першы этап (з 1 па 31 сакавіка 2017 г.) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца;


— другі этап (з 1 па 30 красавіка 2017 г.) – раённы. Пераможцы раённага этапу конкурсу, заняўшыя першыя месцы ў кожнай ўзроставай групе, прымаюць удзел у абласным этапе конкурсу;


— трэці этап (з 1 па 31 мая 2017 г.) — абласны (Мінскі гарадскі) этап конкурсу праводзіцца абласнымі установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і Мінскім гарадскім палацам дзяцей і моладзі. Пераможцы трэццяга этапа ў кожнай узроставай групе прымаюць удзел у  заключным рэспубліканскім этапе;


— чацвёрты этап – заключны, праводзіцца напярэдадні, або ў Дзень беларускага пісьменства ў горадзе-сталіцы свята беларускага пісьменства. Удзел у заключным рэспубліканскім этапе Конкурсу прымаюць пераможцы абласнога (Мінскага гарадскога) этапу Конкурсу.

4. Журы Конкурсу


4.1. У склад журы Конкурсу на ўсіх этапах ўваходзяць вядомыя дзеячы культуры і мастацтва, настаўнікі, бібліятэкары, пісьменнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў.


4.2. Крытэрыі ацэнкі выступлення (паказчыкі – балы):


глыбіня пранікнення ў вобраз


і сэнс твора                                                                      ад 0 да 10


выбар тэкста твора                                                          ад 0 да 10


артыстызм выканання                                                     ад 0 да 10


максімальны бал                                                                  30            

5. Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу


5.1. Усе ўдзельнікі Конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурсу, дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеней адпаведна.


5.2. Пераможцы рэспубліканскага Конкурсу ўзнагароджваюцца пуцёўкай у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак».

6. Інфармацыйнае забеспячэнне Конкурсу


6.1 Этапы правядзення Конкурсу шырока асвятляюцца ў сродках масавай інфармацыі.


6.2. Інфармацыйнымі партнёрамі Конкурсу з’яўляюцца: «Выдавецкі дом «Звязда», часопісы «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Зорька», «Рюкзачок» і іншыя СМІ (па ўзгадненню з заснавальнікамі).


6.3. На працягу правядзення этапаў Конкурсу здымаюцца сюжэты і дэманструюцца ў эфіры нацыянальных і рэгіянальных тэлеканалаў.


Тэлеверсія заключнага рэспубліканскага этапу Конкурсу транслюецца асобнай праграмай у эфіры  ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».

7. Фінансаванне Конкурсу

7.1. Фінансаванне Конкурсу забяспечваецца заснавальнікамі Конкурсу  за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў.

7.2. Могуць выкарыстоўвацца іншыя крыніцы фінансавання ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *