9.1 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Общество

Чыгуначны вакзал упрыгожылі карцінамі старога Пінска

Чыгуначны вакзал, каталіцкі касцёл, Вялікая Кіеўская вуліца, іезуіцкі калегіум, краявід на набярэжную, панарама Пінска — гэтыя знакавыя для пінчукоў месціны роднага горада знайшлі адлюстраванне ў выкананых з аргшкла карцінах, што зараз упрыгожваюць залю чакання пінскага чыгуначнага вакзала.


Кіраўніцтва вакзала вырашыла, што ў Год малой радзімы і калі Пінск з’яўляецца культурнай сталіцай Беларусі, абнавіць інтэр’ер такімі выглядамі аднаго са старажытнейшых гарадоў краіны – выдатная ідэя.


Шкляныя палотны не адзінае, што робіцца для большай утульнасці на вакзале. На цяперашні момант памяшканне ўпрыгожылі штучнымі дрэвамі. А ў хуткім будучым металічныя лаўкі абцянуць паралонам, а затым – спецыяльнай тканінай, каб карыстальнікам паслуг чыгункі было камфортна.


Акрамя таго, начальнік пінскага чыгуначнага вакзала Алена Аляксандраўна Бойба падзялілася, што ў будучым плануецца аздобіць яшчэ і тую частку, дзе знаходзяцца пакоі адпачынку. Пустыя калідоры так і просяцца, каб іх распісалі. Месца для здзяйснення творчых задумак дастаткова.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Урожай-2024 – В Плещицах сеют яровые

pv

Прошел конкурс профессионального мастерства “Лучший по профессии” среди социальных работников района

pv

Подписан план взаимодействия ДОСААФ и отдела по образованию райисполкома

pv
ТГ канал