Навучэнец Пінскага каледжа машынабудавання Арсеній Карповіч адзначаны дыпломам «За стварэнне яркіх гумарыстычных вобразаў» абласнога літаратурнага конкурсу маладых пісьменнікаў «Адкрыццё», арганізаваннага Брэсцкім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Хлопец даўно ўжо ў вольны часцікавіцца стварэннем яркіх гумарыстычных, каларытных мастацкіх вобразаў, апавядаючы пра свой родны край. Гэты конкурс стаў магчымасцю паказаць свае творчыя спробы пяра сапраўдным мастакам слова: у склад журы ўвайшлі знакамітыя пісьменнікі, журналісты, літаратуразнаўцы.
Верш «Вытанчаны густ» быў накіравана на конкурс у намінацыі «Паэтычныя творы вольнай тэматыкі» «І спеліцца ў душы Купалавае слова». Твор будзе апублікаваны на старонках літаратурнага зборніка «Адкрыццё».
Арсеній адзначае, што выкладчык роднай літаратуры В.Р.Гарагляд, яна ж намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, прывіла любоў да мастацкага слова, дапамагла правільна абраць тэму разважання пра культурна-гістарычныя каштоўнасці, что для сучаснай моладзі асабліва актуальна. Няхай стае таленту юнаму машынабудаўніку на новыя літаратурныя спробы!
Жанна ГРЫНЬКО,
метадыст УО «Пінскі ДПТК машынабудавання»