5.1 C
Пинск
Пятница, 19 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Молодежка

Дар’я Лемяшэўская – лаўрэат ІІІ ступені конкурса “Залатое пяро “Белай Русі”-2017″

  Вучаніца гімназіі №1 імя Ф.Я.Перца Дар’я Лемяшэўская за перамогу на рэспубліканскім этапе конкурсу работ маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі»-2017» у намінацыі «Сямейны альбом» атрымала дыплом ІІІ ступені.


 Гэты конкурс арганізаваны 
дзеля таго, как забяспечыць умовы для творчай рэалізацыі моладзі. У ім прымаюць удзел члены клубаў юных журналістаў, маладыя карэспандэнты раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, сайтаў, а таксама моладзь, якая навучаецца альбо працуе. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы міністэрстваў інфармацыі, адукацыі і Саюза пісьменнікаў Беларусі. За пяць гадоў існавання ў ім прынялі ўдзел больш за 7 000 маладых лю-дзей, а ў 2017 годзе — больш за 1 500.

  Дар’я вучыцца ў чацвёртым класе. Пра конкурс даведалася ад сваёй настаўніцы Святланы Васільеўны Каржаневіч. Дзяўчынка параілася з бацькамі Дзмітрыем Георгіевічам і Верай Уладзіміраўнай. Яны з радасцю ўспрынялі такую прапанову.

  Падрыхтаваць да конкурсу цікавыя фотаздымкі Дар’і дапамагалі бацькі, асабліва тата, які сам цікавіцца фатаграфіяй.

  Намінацыя «Сямейны альбом» зацікавіла Лемяшэўскіх, таму што ў іх сям’і паважаюць старэйшае пакаленне, шануюць памяць аб продках. Свой праект Дар’я назвала «Нить». Праз фотаздымкі Лемяшэўскія паказалі, як перадаюцца сямейныя традыцыі маладому пакаленню, адзначылі, што ёсць заняткі, якія, быццам нябачная нітачка, звязваюць блізкіх людзей.

  Увогуле, Дар’я пастаянна ўдзельнічае ў шматлікіх конкурсах, і не толькі школьных, але і гарадскіх, рэспубліканскіх і нават міжнародных.

  Узнагароджвалі пераможцаў у вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Адкрыў цырымонію ўзнагароджання старшыня РГА «Белая Русь» Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў. Ён павіншаваў пераможцаў, па-дзякаваў усім, хто дапамагаў у правядзенні конкурсу, асабліва адзначыў ролю раённых газет.

  На жаль, паехаць у сталіцу Дар’я не змагла. Дыплом, а таксама статуэтку ад Саюза пісьменнікаў Беларусі ёй персанальна ўручыў старшыня гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь» В.П.Бруцкі.

  Мы жадаем Дар’і новых ідэй і далейшых перамог.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота з сямейнага архіва

Оставить комментарий

Похожие новости

В Пинске стартовал IX Международный фестиваль волонтерских команд «Наш выбор – здоровый образ жизни!»

pv

«Чернобыль. Сохраняя память…»

pv

Урок на улицах города Пинска

pv
ТГ канал