Четверг, 30 января, 2025
Пiнскi Веснiк
Молодежка

Актывісты БРСМ дапамагаюць самотна пражываючым

У апошнія дні актывісты БРСМ праводзілі дабрадзейныя мерапрыемствы у рамках акцыі «Тыдзень дабра». Пінская моладзь далучылася да традыцыйнага рэспубліканскага праекту «Мы выбіраем дапамогу сталым людзям».




Кожную вясну навучэнцы каледжаў і ліцэя Пінска дапамагаюць сталым гаражанам па гаспадарцы. Валанцёры аграрна-тэхнічнага каледжа і прафесіянальна-тэхнічнага каледжа машынабудавання адгукнуліся на просьбы самотна пражываючых пінчанак: калолі і складвалі дровы, выносілі смеццез двароў. Акрамя таго, дапамаглі навесці парадак ў хаце, памылі вокны.




Непасрэдны ўдзел у такіх акцыях дапамагае сучаснай моладзі звярнуць увагу на праблемы сталых людзей, вучыць іх быць спачувальнымі, працаватымі.




Увогуле валанцёрскі рух на Берасцейшчыне — гэта больш за 3 000 неабыякавых маладых людзей, якія заўжды гатовы прыйсці на дапамогу ў цяжкую хвіліну. 


Ірына ДЗЕНІСОВІЧ


Фота аўтара


Нагадваем, што працягваюць работу «гарачыя моладзевыя лініі», на якія могуць звярнуцца сталыя грамадзяне за дапамогай. Телефоны: 8 (0165) 65-31-99 (тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання) і 8 (0165) 62-41-38 (БРСМ).

Оставить комментарий

Похожие новости

В Жидченской средней школе прошло мероприятие «Молодость – время выбора. Куда поступать учится?»

pv

Пинские молодёжные отряды охраны правопорядка принимают активное участие в период электоральной кампании

pv

БРСМ наградил лучших бойцов МООП, в их числе пинчане

pv

Вы не можете скопировать содержимое этой страницы

ТГ канал