7.9 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У Пiнску прайшоў канцэрт піяніста Кірыла Кедука

  У сценах дзіцячай школы мастацтваў з аншлагам прайшоў канцэрт піяніста з сусветным імем, уладальніка прэстыжных прэмій міжнародных конкурсаў Кірыла Кедука, які актыўна вандруе па Еўропе з канцэртным турам. Праўда, і аб малой радзіме маэстра не забывае. 

  Дасягненні таленавітага маладога чалавека можна пералічваць бясконца, вось толькі некаторыя з іх: у 2009 годзе заваяваў I прэмію і прыз глядацкіх сімпатый на Міжнародным конкурсе Klavier Olymp у Германіі, апынуўшыся адзіным пераможцам у гісторыі конкурсу, які выйграў абедзве ўзнагароды адначасна. У 2013 г.  піяніст запісаў свой дэбютны альбом My Polish Diary, выдадзены амерыканскай студыяй гуказапісу DELOS. У дадатак Кірыл з’яўляецца стваральнікам міжнароднага музычнага  фэсту TyzenHouse, у якім бяруць удзел вядомыя артысты  і музыканты. Кірыл Кедук з’яўляецца стыпендыятам прэмii Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, двойчы – стыпендыатам прэмii мэрыі г. Гданьска. 

  ЗША, краіны Еўропы, Паўднёвай Амерыкі, Японія – геаграфія выступаў піяніста вельмі шырокая. Таму канцэрт Кірыла Кедука – гэта адметная з’ява для горада над Пінай. На мерапрыемстве прагучалі творы вядомых класікаў, самым любімым з якіх для маэстра з’яўляецца Роберт Шуман. На канцэрце сабраліся сапраўдныя знаўцы музыкі. Цішыня была такая, што здаралася, быццам людзі утрымлівалі дыханне. Пінчукі з задавальненнем назіралі за кожным гукам прылады, за кожным пасажам таленавітага майстара. Кірыл ад душы іграў, укладаючы ў выкананне усё сваё гарачае сэрца. Ён адзначыў, што  кожнага піяніста адрознівае яго асабісты стыль выканання. А канцэрт К. Кедука знайшоў водгук у сэрцах слухачоў, напоўніў душы аматараў музыкі новымі эмоцыямі.

  Наталля ЛЯШКЕВІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv

Оркестр духовой и эстрадной музыки приглашает на сольные концерты

pv

Логишинская библиотека – Сюда спешат, чтобы прикоснуться к бесценному богатству – книге

pv
ТГ канал