9.7 C
Пинск
Вторник, 16 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Народнаму хору ветэранаў імя М. Назарава споўнілася 35 гадоў

  На днях свой юбілей адзначыў пераможца шматлікіх фестываляў і конкурсаў народны хор ветэранаў імя Мікалая Назарава. Яму споўнілася 35 гадоў!

  Каля 23 гадоў калектывам кіруе хормайстар Ніна Данілюк. Працуюць тут і цудоўныя канцэртмайстры Святлана Палтаўская і Іван Балук. Ёсць у калектыве і «доўгажыхар» хору – Раіса Дзедзерка, якая спявае тут яшчэ з часоў Мікалая Назарова.

За актыўны ўдзел у грамадска-культурных мерапрыемствах горада, за шматгадовую творчую працу і ў сувязі з 35-годдзем калектыва ганаровымі граматамі гарадскога Савета дэпутатаў і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама былі ўзнагароджаны шматлікія ўдзельнікі хора.
 
  У гэтым годзе хор атрымащ таксама грамату за захаванне і развіццё праваслаўнай культуры і грамату Еўфрасінні Полацкай з рук Епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага.

  Асабістае свята адзначыла і кіраўніккалектыва: Ніне Данілюк споўнілася 70 гадоў.


  У гарадскім Доме культуры хор павіншавалі начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі В.М.Кулак і дэпутат гарадскога Савета дэпутатаў, дырэктар ГДК А.В.Жук.


  Калектыў у сваю чаргу выказаў падзяку за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства дырэктару ГУП «Пінская міжраённая гандлёвая база» О.М.Ількавец, старшыні гарадской ветэранскай арганізацыі М.І.Ягораву, дырэктару ААТ «Пінскі мясакамбінат» Э.Ф.Шыбуну, дырэктару філіала ААТ «Берасцейскі пекар» Пінскі хлебазавод А.А.Перцу, дырэктару ААТ «Север-Пинск» Л.М.Шаламіцкай.

За час свайго існавання хор радуе слухачоў сваім баявым запалам і аптымізмам, душэўнай цеплынёй, любоўю да жыцця і творчасці. Віншуем калектыў і яго кіраўніка з юбілеямі і жадаем далейшых творчых поспехаў.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка живописи, акварели и графики из частного собрания Николая Дудко

pv

В деревне Лыще открыли мемориал воинам Русской императорской армии времен Первой мировой войны

pv

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv
ТГ канал