13.3 C
Пинск
Воскресенье, 4 мая, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

Як у Пінску адзначылі Масленіцу?

Хутка праляцеў час ад Калядаў да пачатка Вялікага посту. Вось і прайшла Масленіца — тыдзень, які прызначаны падрыхтаваць вернікаў на бліжэйшыя сорак дзён. Па існуючых уяўленнях гэта таксама і праводзіны зімы. Менавіта так называлася гэта свята ў нашым нядаўнім атэістычным мінулым. Секулярны сусвет па-свойму змяняе светапогляд.








Зараз завяршэнне Масленіцы супала з надыходам каляндарнай вясны. Уласна, сапраўднай зімы так і не дачакаліся. За што ж тады дастаецца пудзілу, спальванне якого з’яўляецца кульмінацыяй свята!? Напэўна, такім чынам, сімвалічна пакідаем ўсё дрэннае, ці даём зарок на лепшае.




Слушная нагода, спрыяльнае надвор’е, артысты, гандаль – вось, што трэба для народных гулянняў. Так было і ў мінулую нядзелю. Як заўжды пляцоўкамі для «Шырокай Масленіцы» сталі парк культуры і гарадскі цэнтр культуры і творчасці, дзе были падрыхтаваны традыцыйныя паказы і забавы для дзяцей і дарослых. Дожджык толькі ўскладніў задачу для тых хто залазіў на падарункавы масленічны слуп. Самадзейныя калектывы стваралі вясновы настрой. Усе імкнуліся пачаставацца блінамі і, чамусьці, шашлыкамі. Вось яна —  «Масленица-объедуха, деньгам приберуха»!





У Палескім дзяржуніверсітэце на «разгуляй»-чацвер правялі студэнцкую Масленіцу з БРСМ і Масленіцу факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Такія новыя адрасы свята.






*  *  *


На святы не трэба забываць пра добрыя справы, аб чым нагадвае сама Даравальная нядзеля. У паўночным скверы прыцягнуў увагу дабрачынны кірмаш па збору сродкаў на замежнае лячэнне Сафіі Жагунь, якое вядзецца па ўсёй краіне. Пінчукі так сама адгукнуліся міласэрным удзелам у яе лёсе.

Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Старадаўні абрад у гістарычнай частцы вёскі

pv

Хор «Перезвон» стал «Образцовым любительским коллективом Республики Беларусь»

pv

Гости из Японии посетили Пинский районный Дом ремесел

pv
ТГ канал