4 C
Пинск
Суббота, 20 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Узорны ансамбль танца «Гарэзлівыя шляхцюкі» атрымалi «золата» за нацыянальны каларыт

  Узорны ансамбль танца «Гарэзлівыя шляхцюкі» Пінскага коледжа мастацтваў павярнуўся з наградамі з II фестывалю харэаграфічнага мастацтва «Dance Academy», які прайшоў у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў.

  У ім прымалі ўдзел каля 400 юных танцораў з розных гарадоў нашай рэспублікі. Яны выступалі ў розных намінацыях — танцавальнае шоу, народны танец, стылізацыя народнага танца, эстрадны, усходні, бальны і вулічны танец.

  Пінскі калектыў на фестывалі быў прадстаўлены двума саставамі ў розных узроставых катэгорыях — 6-9 і 14-16 гадоў.

  Яны прадставілі на суд журы дзве харэаграфічныя пастаноўкі — «Месцячковая кадрыля» і «Гарэзлівыя выкрунтасы». Па выніках конкурса старэйшая група «Гарэзлівых шляхцюкоў» заняла першае месца ў намінацыі «народны танец», у гэтай жа намінацыі малодшая група атрымала дыплом другой ступені.

  «З «Месцячковай кадрыляй» мы ўдзельнічаем ужо не ў першым конкурсе, яе танцавалі, напрыклад, на «Сожскім карагодзе», а вось «Гарэзлівыя выкрунтасы» — новая пастаноўка, якую стварыла выкладчык нашага коледжа Надзея Мядзведзева. Нам вельмі прыемна, што гэты нумар атрымаў такую высокую ацэнку  журы конкурса. А для малодшых выхаванцаў гэта ўвогуле першы конкурс, яны займаюцца у нашым ансамблі толькі год. Таму мы вельмі задаволеныя другім месцам», — адзначаюць кіраўнікі ўзорнага ансамбля танца Н.У. Лазіцкая і Г.У. Некрашэвіч.

  Ансамбль плануе  набор новых удзельнікаў у групы, аб’наўленне рэпертуара, а таксама часцей прымаць удзел у разнастайных конкурсах і фестывалях.

  «Вельмі хочацца, каб да нас прыйшло больш хлопчыкаў. Нам не хапае мужскога саставу. Таму запрашаем новых удзельнікаў у наш калектыў», — падзяліліся Наталля Уладзіміраўна і Ганна Уладзіміраўна.


  Ганна ІЛЬЯШЭВІЧ

  Фота Ганны ВЯРЭНIЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

“Пинск: волшебство искусства в сердце истории”

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал