7.9 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У Пінску прайшоў конкурс «Скарбніца талентаў»

  Каледж мастацтваў прадаўжае радаваць творчую моладзь сваімі цікавымі мерапрыемствамі. Нядаўна там прайшоў тыдзень цыклавой камісіі харэаграфічных дысцыплін.

  Прафесіяналы ацэньвалі адкрытыя практычныя заняткі па народнаму танцу, на семінарах абмяркоўвалі стан і перспектывы развіцця харэаграфічных калектываў ва ўстановах культуры.

  Тыдзень цыклавой камісіі прыўрочылі да ІІ абласнога конкурсу харэаграфічнага мастацтва сярод дзіцячых школ мастацтваў «Скарбніца талентаў».

  У намінацыі «класічны танец» дыпломам ІІІ ступені была ўзнагароджана Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў. Другімі тут жа сталі выхаванцы Баранавіцкай харэаграфічнай школы мастацтваў.  Першае месца не было прысуджана нікому.

  З дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «народны танец» дадому паехалі навучэнцы Баранавіцкай ДШМ, з дыпломам ІІ ступені — Ганцавіцкая ДШМ. А пераможцам стала Пінская ДШМ №3.

  За лепшы «канцэртны нумар» трэцяга месца ўдастоена Ганцавіцкая ДШМ, другімі сталі выхаванцы Ліноўской ДШМ. А першае месца паміж сабой падзялілі Баранавіцкая харэаграфічная і Пінская дзіцячая школы мастацтваў.

  У намінацыі «кампазіцыя і пастаноўка танца» трэцяе месца дасталася Ганцавіцкай ДШМ за беларускі харавод «Купалінка». Другое месца ў Іванаўскай харэаграфічнай ДШМ за стараславянскую кампазіцыю «Дзяцінства, якое не павернецца». А пераможцай у гэтай намінацыі стала Баранавіцкая харэаграфічная ДШМ з кампазіцыяй «Калядкі».

  Акрамя насычанай конкурснай праграмы, цікавым мерапрыемствам стаў флэшмоб, які арганізавалі педагогі каледжа мастацтваў са сваімі выхаванцамі. Яны падрыхтавалі шэсць харэаграфічных урыўкаў розных танцавальных стыляў. Удзел у флэшмобе прымалі навучэнцы ўсіх курсаў. Дзейства атрымалася цікавым, маляўнічым, запальным.

  Мэтаю ўсіх мерапрыемстваў было прыцягненне ўвагі пінчукоў да харэаграфічнага мастацтва. Да таго ж гэта цікава было ў навучальным сэнсе для выхаванцаў школ мастацтваў.

  Падрыхтавала Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

  Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv

Оркестр духовой и эстрадной музыки приглашает на сольные концерты

pv

Логишинская библиотека – Сюда спешат, чтобы прикоснуться к бесценному богатству – книге

pv
ТГ канал