У Пінску прайшла экскурсія для намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце школ і гімназій

Культура

  Экскурсійныя працэсіі на пінскіх вуліцах не рэдкасць. І нядаўна ў такім мерапрыемстве ўдзельнічалі намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце школ і гімназій горада.

  Ініцыятарам экскурсіі пад эгідай Года малой радзімы стала старшыня Пінскага аддзялення Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, дырэктар турыстычнай фірмы «Чары Палесся» Т.А.Хвагіна.

Таццяна Аркадзьеўна нагадала пра тое, як важна для кожнага ведаць свой горад, свае карані. У гэты раз яна вырашыла далучыць да гісторыі Пінска настаўнікаў школ і гімназій, якія потым змогуць зацікавіць сваіх выхаванцаў.

  У хуткім часе, 21-22 красавіка, у краіне будзе праводзіцца традыцыйны «Фэст экскурсаводаў». Ён прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, які святкуецца 18 красавіка. Т.А.Хвагіна адзначыла, што і ў Пінску будуць праведзены бясплатныя экскурсіі. Але пакуль што дакладна невядома колькі і якія.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *