У Пінску на Дзень Незалежнасці адбудзецца фестываль-парад «Вышыванка»

У Пінску на Дзень Незалежнасці адбудзецца фестываль-парад «Вышыванка»
28 Июня 2019

  3 ліпеня 2019 г. краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). У гэты дзень у Пінску пройдзе шэраг мерапрыемстваў і святочных акцый.

  Другі раз у гарадскую праграму ўключаны арт-парад «Вышыванка». Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю нацыянальных традыцый, пашырэнне духоўнай спадчыны беларусаў, захаванне злучнай ніткі пакаленняў.

  Прыняць удзел у арт-парадзе могуць усе жадаючыя. Для гэтага трэба апрануць вопратку ці выкарыстаць аксесуары з нацыянальным беларускім каларытам. Да месца – кашулі і сукенкі-вышыванкі, у тым ліку «з бабулінага куфра», цішоткі, матузы з нацыянальным арнаментам, паясы і іншае.

  У 17.15 удзельнікі арт-парада сустрэнуцца ля скульптуры «Пінчук» і адтуль пройдуць арганізаваным шэсцем па вуліцы Леніна і Дняпроўскай Флатыліі да гарадскога парку культуры і адпачынку. Тут на гарадской святочнай сцэне адбудзецца дэфіле і фотасесія ўдзельнікаў.

  Запрашаем пінчукоў і гасцей города, не абыякавых да нацыянальных традыцый, прыняць удзел у арт-парадзе «Вышыванка».


  Пінскі гарвыканкам





просмотров: 334, комментариев: 0
Короткая ссылка на новость: http://p-v.by/~s9o1V

  
 





Главные новости

Популярные новости

 

       Свежий номер газеты  

  


     

 


фотоконкурс.jpg


Анекдот дня