10.5 C
Пинск
Пятница, 26 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У Пінску адбыўся фестываль-конкурс старадаўняй музыкі «Старажытныя ўзоры»

На днях адбыўся ІІ регіянальны фестываль-конкурс старадаўняй музыкі «Старажытныя ўзоры». Яго пачатак быў закладзены ў час святкавання 920-годдзя горада над Пінай.




Вядома ж, Пінск – адзін з цэнтраў адраджэння Рэнесансу і барока ў Беларусі. Нашы майстры займаюцца рэканструкцыяй гістарычных інструментаў. Дзе, як не тут, праводзіць падобны фестываль, накіраваны на папулярызацыю нацыянальнай і міравой музычнай спадчыны.



Ён таксама садзейнічае росту выканальніцкага ўзроўню вучняў дзіцячых школ мастацтваў. Сёлета колькасць яго ўдзельнікаў значна павялічылася. Больш за семдзесят канкурсантаў прадстаўлялі дзевяць музычных школ Берасцейшчыны і г. Пінска. Пашырыўся і спектр музычных інструментаў. Аднак абавязковай умовай з’яўлялася падрыхтоўка аднаго з двух ацэначных нумароў твора кампазітара рэнесансу ці барока. Гэта галоўнае адрозненне пінскіх «Старажытных узораў» ад іншых регіянальных выканаўчых конкурсаў.




У журы былі запрошаны выкладчыкі Пінскага каледжа мастацтваў, Брэсцкага і Баранавіцкага музычных каледжаў. Вельмі плённа прайшлі праслухоўванні. Лаўрэатамі дыпломаў І ступені ў намінацыях і ўзроставых катэгорыях сталі:


струнна-смычковыя інструменты – Валерыя Паніна (настаўнік Ю.Бандарчук)



Антоній Булавін (В.Лемяшэўская, Пінская ДзШМ); фартэпіяна – Сафія Кульбеда (С.Верамейчык), Сафія Бут-Гусаім (В.Баброўнік, Пінская ДзШМ № 2), Дар’я Паліянава (І.Завадская, ДзШМ); струнна-народныя інструменты – Сафія Мухарэўская (Л.Палхоўская), Ганна Янчарук, Алёна Беляковіч (Т.Агіевіч, ДзШМ); народныя інструменты – Раман Вайтовіч (А.Жылевіч, Аснежыцкая ДзШМ), Яна Кіпень, Дзмітрый Капачоў (А.Ярмольская); духавыя інструменты – Лаўрэнцій Кравец (У.Кравец), Міхаіл Краўцоў, Іван Смужэвіч (В.Верамейчык, ДзШМ № 2).



Яшчэ шмат лаўрэацкіх узнагарод атрымалі выхаванцы пінскіх дзіцячых шкоў мастацтваў, музычнага аддзялення гімназіі № 2, а таксама Мотальскай, Столінскай ДзШМ і Альшанскай ДзМШМ.




З лепшых нумароў быў складзены гала-канцэрт. Ад імя выканаўчага камітэта і арганізацыйнага камітэта фестывалю вітаў яго ўдзельнікаў і ўзнагародзіў пераможцаў намеснік старшыні гарвыканкама Генадзь Палікоўскі. Ён жа і запрасіў усіх на ІІІ рэгіянальны фестываль-конкурс «Старажытныя ўзоры», які адбудзецца ў 2023 годзе!



Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ

Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

С 27 апреля по 3 мая в учреждениях культуры Пинского района пройдут культурные события

pv

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv
ТГ канал