20.8 C
Пинск
Воскресенье, 10 августа, 2025
Пiнскi Веснiк
Культура

У Музеі Беларускага Палесся працуе экспазіцыя кракаўскіх батлеек

  Аб тым, што набліжаецца час зімовых святаў — Каляд і Новага года — нагадваюць не толькі надвор’е і календар, але і новая выстава ў Музеі Беларускага Палесся. На ёй прадстаўлены ўзоры, напэўна, найпрыгажэйшых кракаўскіх батлеек. Такі цуд створаны рукамі майстроў, і яго трэба бачыць, нетаропка разглядаць.



  Распаўсюджаная ў хрысціянскім свеце традыцыя ствараць батлейку, што ўзгадвае падзеі, звязаныя з нараджэннем Іісуса, у старажытнай польскай сталіцы атрымала характэрную асаблівасць. За шмат стагоддзяў існавання з’явілася свая школа, адметны стыль, у якім выкарыстоўваюцца мясцовыя матывы, найперш архітэктурныя, гарадскія паданнні, каларыт…



  Цяпер Кракаўская батлейка адносіцца да сусветных мастацкіх каштоўнасцей UNESCO, штогод ладзіцца конкурс лепшых прац. Менавіта адны з лепшых твораў прэзентаваў для агляду пінчукам Гістарычны музей горада Кракава, дзякуючу ўдзелы ў міжнародным культурным праекце Польскага інстытута ў Мінску і Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце.


  Батлейшчык Філіп ФАТАМАЙЧЫК

  Прычым на адкрыццё экспазіцыі прыехалі тыя, хто мае непасрэднае дачыненне да каляднага «цуда з Кракава» — намеснік дырэктара музея Ганна Сліва-Сухавяк, куратар выставы Малгажата Нехай, галоўны рэстаўратар Ганна Пэр-Жыволевска, батлейшчык Філіп Фатамайчык , які правеў майстар-клас з юнымі пінчанамі.



  Вітаючы гасцей, старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Лявонцій Лемяшэўскі падзякаваў польскі бок за супрацоўніцтва ў галіне культуры і адзначыў уласцівасць традыцыі батлейкі на Палессі. Выставай пацікавіўся намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі.



  Дарэчы, паўтара стагоддзя таму назад у «Нарысах беларускага Палесся» благачынны святар Іван Эрэміч падзяліўся ўражаннем ад батлеечных прадстаўленняў, якія бачыў на кірмашах у гарадах і мястэчках. А сёлета ў Пінску на вераснёўскім праваслаўным фестывалі «Радасць» на працягу тыдня працаваў «Батлеечны тэатр» нядзельнай школы пры мінскім Свята-Елісавецінскім манастыры. Зараз маем магчымасць пазнаёміцца з калядным звычаем на кракаўскі манер. Між іншым, у заходняй царкве першы стварыў містэрыю нараджэння Сына Божага ў форме жывога тэатра святы Францыск, чыя манаская супольносць з`явілася ў Пінску яшчэ прыканцы ХIV стагоддзя. Таму не выпадкова, што на выставу завіталі выхаванцы духоўнай семінарыі на чале з ксяндзом-рэктарам Андрэем Рылка.



  Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ
   Фото аўтара

Похожие новости

Почетными гостями «Дня поля» стали Пинчане

pv

Первый органный концерт в костёле Святых Петра и Павла

pv

Ещё одна высота Феликса Чечика

pv
ТГ канал