7.1 C
Пинск
Четверг, 25 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У Музеі Беларускага Палесся прайшоў вернісаж тутэйшага майстра Янкі Рамановіча

  Ён жыве і працуе ў славутым мястэчку Моталь. Майстэрня – просты селянскі дом. З дзяцінства будучага творцу натхнялі палескія краявіды, а сапраўдны сэнс жыцця ён спасцігаў у лёсах землякоў. Адсюль глыбокая народнасць яго творчасці, імкненне працаваць у нацыянальнай тэматыцы.

  Янка Рамановіч — самабытны, яркі прадстаўнік сучаснага беларускага жывапісу. Мастаку няма яшчэ 40, а на яго ліку больш за сотню выстаў, чвэрць з якіх — персанальныя. Янка даўно сябруе з пінскімі аматарамі і майстрамі выяўленчага мастацтва. Разам працавалі на тэматычных пленэрах, удзельнічалі ў выставах.



  Цяперашняя экспазіцыя ў Пінску не носіць канцэптуальнага характару, гэта — паказ разнастайнасці творчых інтарэсаў мастака. Як адзначыла на адкрыцці выставы начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама Валянціна Кулак, тут ёсць месца рэальнасці і фантазіі, філасофіі і марам. Зрэшты, сам мастак заўсёды ў пошуку, і зараз, па яго словах, ён рыхтуецца да свайго юбілею, каб у будучым годзе прадставіць новыя цыклы работ. Несумненна, іх ўбачаць і ў Пінску. А цяпер Янка Рамановіч запрашае паглядзець на карціны, створаныя дома і ў паездках. І што характэрна, дзе б мастак ні быў, на палотнах адгадваецца тое роднае, беларускае.

  Неабходна адзначыць, што правядзенне гэтай выставы адбылося дзякуючы грамадскай ініцыятыве і падтрымцы пінскай яўрэйскай абшчыны.

  Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ

  Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал