9.1 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

У гарадскім цэнтры культуры і творчасці адбыўся творчы вечар Таццяны Волкавай

  Гэтага аўтара-выканаўцу ў Пінску ведаюць добра. Яе можна назваць пінскім феноменам – яна цудоўна сумяшчае працу адваката і сваё творчае захапленне: і піша, і спявае. Спявае яна яшчэ са студэнцкай лащкі. Дарэчы, у мінулым годзе Таццяна адзначыла юбілей – 55 гадоў!

  Яшчэ падчас вучобы яна пачала пісаць вершы і спявала ў квартэце, з якім двойчы станавілася лаўрэатам конкурсу палітычнай песні на Міжнародным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве. У 2014 годзе Таццяна перамагла ў намінацыі «Лепшае выкананне песні, прысвечанай Міхаілу Кругу» на конкурсе «На хвалі шансона» у рамках феставаля шансона імя М.Круга ў горадзе Цвер. У 2015-м прыняла ўдзел у міжнародным усерасійскім фестывалі шансона ў г.Варонеж «Стары двор» і была ўзнагароджана падзячным лістом і адзначана журы за глыбокі змест тэкстаў сваіх песен.


  Аматары аўтарскай песні ведаюць Таццяну яшчэ з таго часу, калі яна спявала пад гітару. Цяпер жа яна ўжо адышла ад бардаўскага выканання і пакарае падмосткі ў якасці шансанье. Таццяна піша і выконвае жыццёвыя душэўныя кампазіцыі, якія могуць альбо вызваць разумеючую щсмешку, альбо крануць так, што душа заплача.

  На канцэрце спявачка выконвала ўжо ўпадабаныя гледачу песні, а таксама некалькі новых. І ўсе яны былі выдатна прыняты прыхільнікамі яе творчасці.


  На вечарыне гледачоў радавала не толькі Т.Волкава, але і яе сябры. Яны спявалі яе песні. Сярод іх былі Аляксей Шаўчук, Наталля і Дзяніс Голубевы, Уладзімір Чухараў, Алена Тышко, Вячаслаў Лагодзіч, Юлія Лявонава і Алена Шымоліна. Таццяна сабрала таленавітых галасістых пінчукоў, каб парадаваць прыхільнікаў душэўнай песні. У зале панавали цёплая атмасфера і прыемны пазітыўны настрой на вечар.

  Жадаем Таццяне творчых поспехаў і з нецярпеннем будзем чакаць чарговага канцэрту спявачкі-адваката.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота Вячаслава ІЛЬЯНКОВА

Оставить комментарий

Похожие новости

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv

Оркестр духовой и эстрадной музыки приглашает на сольные концерты

pv

Логишинская библиотека – Сюда спешат, чтобы прикоснуться к бесценному богатству – книге

pv
ТГ канал