9.1 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Танцавальныя перамогі пінчукоў

  Нядаўна ў Мінску прайшоў ІІ Міжнародны конкурс-фестываль мастацтваў «Музыкі святло». Пінск не застаўся ўбаку ад такога мерапрыемства. Таленавітыя навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №3 у складзе трох калектываў прынялі ўдзел у конкурсе, каб выпрабаваць свае здольнасці. Артыстызм, пластычнасць, арыгінальнасць і відовішчнасць танцораў гэтай школы не пакінулі нікога абыякавым. Журы ацаніла сцэнічную культуру, касцюмы, тэхнічнае майстэрства і выканальніцкія здольнасці кожнага з удзельнікаў.

  Сапраўдны талент і прага да творчасці, жаданне выпрабаваць сябе, сказаць сваё слова ў мастацтве танцу кіруюць навучэнцамі гэтай школы. Менавіта таму яны шторазу пакараюць новыя вяршыні.

  Талент і праца пінчукоў былі ацэнены шасцю ўзнагародамі. Ганна Ткачук стала лаўрэатам ІІІ ступені ў намінацыі «Харэаграфія (сола, дуэты)» (педагог Н.Д.Мядзведзева).


 Лаўрэатам ІІ ступені стаў эстрадны ансамбль танца «Асарці» ў намінацыі «Харэаграфія (эстрадны танец)» ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў (педагог С.С.Лук’яновіч).

  У намінацыі «Харэаграфія (класічны танец)» ва ўзроставай катэгорыі 14-17 гадоў лаўрэатам І ступені стаў ансамбль класічнага танца «Натхненне» (педагог Т.Я.Літвіновіч).


 Такой жа ўзнагародны ўдастоены і ўзорны ансамбль танца «Палясяначка» ў намінацыі «Харэаграфія (народны танец)» ва ўзроставай катэгорыі 11-13 гадоў (педагогі І.М.Кідун і В.К.Паляўчук).

 Аляксандра Вакульчык стала лаўрэатам І ступені ў намінацыі «Харэаграфія (сола, дуэты)» (педагог Т.Я.Літвіновіч).



 Ад школы ўпершыню паехалі на спаборніцтва салісты. І ўжо даказалі, што нездарма займаюцца гэтай справай.

 Найвышэйшую адзнаку сваіх талентаў атрымаў ансамбль «Палясяначка» – у яго Гран-пры конкурсу.



 Гордасць і радасць за сваіх выхаванцаў адчуваюць іх педагогі, родныя і сябры. Гэта першая высокая ўзнагарода за доўгі час. І цяпер юнымі танцорамі кіруе прага да пакарэння новых высот.  А яшчэ «Палясаначцы» былі ўручаны сертыфікаты на ўдзел у Міжнародным харэаграфічным лагеры «Грані танца» у г.Геленджык і ў ХІІІ Міжнародным фестывалі-конкурсе «Караван культур» у Польшчы.

  Фестывалем «Музыкі святло» не скончыліся перамогі выхаванцаў ДШМ №3. Адразу пасле гэтага конкурсу педагог І.М.Саўчанка павезла сваіх танцораў на фестываль «Скрыжаванні». Вярнуліся ўдзельнікі калектыву «Асарці» лаўрэатамі І ступені. А крыху пазней малодшая і сярэдняя групы гэтага ж калектыву (педагогі А.В.Толшына і С.С.Лук’яновіч адпаведна) здабылі на конкурсе «Новыя вяршыні» дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені.

  І вось на мінулым тыдні ў намінацыях «народны танец» і «канцэртны нумар» навучэнцы школы заваявалі дыпломы І ступені на абласным конкурсе харэаграфічнага мастацтва «Скарбніца талентаў».

  Кожны, хто знаёмы з творчасцю гэтых калектываў і салістаў, неверагодна ганарыцца імі і жадае новых перамог. Спадзяемся, што яны хутка зноўку з’явяцца.

  Падрыхтавала Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
   Фота Ганны ВЯРЭНІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv

Оркестр духовой и эстрадной музыки приглашает на сольные концерты

pv

Логишинская библиотека – Сюда спешат, чтобы прикоснуться к бесценному богатству – книге

pv
ТГ канал