6.5 C
Пинск
Среда, 24 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Сёння адбудзецца ўрачыстае адкрыццё акцыі «Пінск – культурная сталіца Беларусі-2019»

  Сёння, 25 студзеня, у 16.00 у гарадскім Доме культуры адбудзецца гала-канцэрт, прысвечаны ўрачыстаму адкрыццю рэспубліканскай акцыі «Пінск – культурная сталіца Беларусі-2019. Уваход па запрашальных білетах. Прамая трансляцыя мерапрыемства на тэлеканале «Пінск».

  У Пінск магчама закахацца, ён варты вялікага рамана. Зрэшты, і нядоўгага спаткання будзе дастаткова, каб ім зачаравацца. Сярод тых, хто прызнаваўся Пінску ў любві, пісьменнік Уладзімір Караткевіч, кампазітар Ігар Лучанок, мастак Леанід Шчамялёў.

  Горад за 900 гадоў так і застаўся на паўночным беразе Піны і, нібы велічавы карабль з «мачтамі»-вежамі храмаў, працягвае плаванне ў бурных хвалях мора стагододдзя. Не дзўна, што Пінск, асабліва пад час вяснавой паводкі, вобразна параўноўваюць з Вянецыяй, выкарыстоўвая прыметнік – палесскай. Памяць горада захоўваецца нават у самым размяшчэнні вуліц. Яны, як гадавыя кольцы дрэў, нагадваюць пра перыяды росту. А шпацыраванее па такіх вуліцах – гэта вандроўка ў часе. Знаёмства з каменным летапісам Пінска ад барока да эклектыкі. Месцамі пінчукі клалі плінфу – цэглу дамангольскага перыяду, падобную на тую, што выкарастоўвалася пры ўзвядзенні славутых помнікаў Беларусі гарадзенскай Каложскай царквы, або полацкай Сафіі.

  А для таго, каб падарожніку было яшчэ цікавей на гэтых вуліцах, хай уявіць сустрэчы з казачнікам Караля Жэру, яўрэйскім мудрацом Аарона Пярловым, або каралевай Бонай са світай і грозным маршалкам пінскай шляхты Іртышчэвіча – пінскім продкам Фёдара Дастаеўскага.

  Дрэмле старажыл над Пінай – іезуіцкі калегіум. Некалькі стагоддзяў ён непадзельна ўзвышаўся сярод краю палёў і лясоў, натхняў сваёй веліччу Фёдара Глінку, Аляксандра Блока, Якуба Коласа. І дзе размяшчацца Музею Беларускага Палесся, як не ў гэтых мурах? Яшчэ адна наша славутасць – канцэртная зала, дзе акустыку ствараюць сапраўдныя барочныя скляпенні. Не толькі культурнае, але і сямейнае жыццё пачынаецца ў атмасферы шанавання даўніны. Цырымоніі заключэння шлюбаў праходзяць у сапраўдным шыкоўным палацы, пабудаваным ў XVIII стагоддзі.

  З аднолькавым энтузіязмам ўвасабляе вобраз роднага горада малады вулічны графіціст Яўген Сасюра і сталы мастак-краязнаўца Мікалай Казлоўскі, які з гонарам належыць да каранных пінчан, якіх, дарэчы, называюць «казарэзамі».

  Нават на вялікай геаграфічнай карце Пінск лёгка адшукаць па адным характэрным месцы: там, дзе Піна зліваецца з Прыпяццю. Калі нізіну паўднёвых балот ахутваюць туманы, здаецца што вось-вось з’явіцца князь-манах Войшалк, які з вартай ахоўвае горад. Тут рэкі разыходзяцца на чатыры бакі свету. Усюды пабывалі палешукі. І дзе б ні быў пінчук, на якое б пытанне не даваў адказ, размову ён абавязкова пачне са слоў: «Па-першае, я з Пінска!»

  Натхняйцеся, улюбляйцеся, вяртайцеся сюды зноў і зноў.

  Вячаслаў Ільянкоў
  Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал