4 C
Пинск
Пятница, 19 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Сталіцу Палесся наведаў беларускі тэлевандроўнік Юрый Жыгамонт

  Ён не раз бываў на Піншчыне, здымаючы фільмы пра такія мястэчкі, як Пагост-Загародскі, Парэчча, Купяцічы, Заполле. 

Чарговая вандроўка адбылася ў рамках праекта «Чытаем па-беларуску з velсom». У гімназіі № 1 и сярэдніх школах №№ 3, 10 горада Пінска ён правёў урок беларускай мовы і літаратуры для вучняў пачатковых класаў.

  Разам з Юрыем Жыгамонтам, на спатканне наведалася беларуская лёгкаатлетка, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Аліна Талай.



  Яна правяла з вучнямі забаўляльную гульню «Перакладчык» на спартыўную тэматыку. За правільныя адказы дзеці атрымалі шматкалёрную «Вясёлку». Дарэчы, галоўны рэдактар гэтага дзіцячага часопіса Уладзімір Ліпскі таксама ўдзельнічае ў гэтым праекце, як і шматлікія беларускія пісьменнікі, спартоўцы, журналісты, якія рыхтуюць свой асабісты ўрок на беларускай мове. 



  — Тое, што мы правядзём адзін такі занятак, яшчэ не значыць, што дзеці пачнуць размаўляць па-беларуску, — гаворыць Юрый Жыгамонт. — Але гэта першы крок на шляху да гэтага.
 
  Беларускі тэлевандроўнік распавёў дзецям цікавую гісторыю пра тое, адкуль узнікла беларуская мова, прапанаваў ім загадкі і забаўляльную гульню. Таксама ўспомнілі беларускіх пісьменнікаў і пачыталі іх вершы. 



  Гімназісты былі рады новаму ўроку, які для іх арганізавалі — цікавей пазнаваць беларускую мову праз гульні. Так і запамінаецца лепш! Тым больш з такімі вядомымі людзьмі. 

  Галоўная задача праекта «Чытаем па-беларуску з velсom» вельмі актуальна на сёння — развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў і папулярызаваць чытанне на беларускай мове.
 

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота Вячаслава Ільянкова

Оставить комментарий

Похожие новости

“Пинск: волшебство искусства в сердце истории”

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал