4 C
Пинск
Пятница, 19 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Прачытай верш па-беларуску і атрымай смартфон Apple

  Конкурс юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» праводзіцца сярод вучняў 7 і 8 класаў. Каб паўдзельнічаць у ім, хлопцам і дзяўчатам трэба запісаць відэа, дзе яны чытаюць любы твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым змясціць яго на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Facebook, Вконтакте, Instagram), а таксама пазначыць запіс афіцыйным хэштэгам конкурсу – #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom.

  З улікам пажаданняў школьнікаў з усёй Беларусі далучыцца да гэтага конкурсу перыяд падачы відэа юных чытальнікаў працягнуты з 30 лістапада да 20 снежня 2017 года. Іншыя ўмовы застаюцца без змен. C правіламі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.velcom.by/be/private/support/41513.htm

  Лепшыя, на думку журы, канкур-санты будуць названы да 29 снежня 2017 года і прымуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple. 

  Арганізатарамі конкурсу прынята ўжо больш за 600 відэазапісаў. Каб праглядзець усе відэа, дасланыя на конкурс, спатрэбіцца каля 15 гадзін. Самыя папулярныя ў школьнікаў паэты – гэта Якуб Колас, Янка Купала, Рыгор Барадулін і Максім Багдановіч. Твор, які ўдзельнікі выбіраюць часцей за ўсё, – «Трэба дома бываць часцей» Р.Барадуліна. У рэйтынгу самых папулярных твораў таксама верш Я.Коласа «Ручэй», урыўкі з паэмы Я.Купалы «Курган», «Слуцкія ткачыхі» М.Багдановіча і твор Р.Барадуліна «Бацьку».
 
  Самы малодшы ўдзельнік, які падтрымаў праект, – Уладзіслаў Пракапенка, пераможца конкурсу «Жывая класіка» у сваёй узроставай катэгорыі. Уладу 8 гадоў. А самы старэйшы ўдзельнік «групы падтрымкі» – акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, у наступным годзе ён адсвяткуе сваё 50-годдзе.

  Дарэчы, менавіта Ю.Жыгамонт у мінулым годзе наведаўся ў Пінск з праектам «Чытаем па-беларуску з velcom». Акрамя таго, сярод актыўных удзельнікаў ёсць школьнікі з Брэсцкай вобласці. На жаль, пінчукоў сярод іх няма. Але з працягам даты падачы работ у нашых землячкоў з’явілася магчымаць далучыцца да конкурсу і стаць яго актыўнымі ўдзельнікамі. І ў будучым – чаму б і не? – пераможцай.

  Падрыхтавала Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv

В Музее Белорусского Полесья открылась выставка живописи, акварели и графики из частного собрания Николая Дудко

pv
ТГ канал