Пінчукі прадстаўляць вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу

Пінчукі прадстаўляць вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу
21 Марта 2018
  Нядаўна прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу харавой творчасці «Спяваем разам», на якім сталіцу Палесся прадставілі хор хлопчыкаў сярэдняй школы №16, хор «Спадчына» сярэдняй школы №3, узорны хор «Пралескі» гімназіі №2. 

  Хтосьці, магчыма, лічыць, што сёння зацікавіць дзяцей харавым спевам нялёгка, паколькі гэта досыць складаны від творчасці і не такі эфектны, як эстрадныя спевы або харэаграфія. Але, каб палюбіць такі спеў, варта толькі раз пачуць.

 
 Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця і папулярызацыі дзіцячай харавой творчасці, грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення. 



 
 Яго арганізатарамі з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а на абласным этапе – упраўленне адукацыі аблвыканкама і Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці. 

 
 Акрамя пінчукоў, у гала-канцэрце прынялі ўдзел іншыя пераможцы абласнога этапу. Праграма выступлення ўключала абавязковае выкананне твораў беларускіх аўтараў і без музычнага суправаджэння. Патрэбна сказаць, што прафесійнаму журы, якое ўзначальваў кіраўнік народнай харавой капэлы «Ранiца» Віктар Масленікаў, было няпроста вызначыць наймацнейшых. І члены журы, і гледачы ў зале атрымлівалі адно задавальненне ад музычнай феерыі, якая разгарнулася на сцэне. Госці нават падпявалі.

 
 Конкурс праводзіўся ў тры этапы. Першы – раённыя (гарадскiя) агляды. Другі – занальныя агляды, у якіх прыняў удзел 21 харавы калектыў Брэсцкай вобласці, у тым ліку восем з Пінскага рэгіёну. Агульная колькасць удзельнікаў склала пяць соцень чалавек, узрост – ад 6 да 18 гадоў. Сярод усіх калектываў шэсць – са званнем узорнага. Трэці этап быў абласны. А чацверты, заключны пройдзе ў Мінску 21-22 сакавіка. 

 
 Пераможцы абласнога этапу былі ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.



 
 Дарэчы, у пінчукоў дыпломам III ступені быў узнагароджаны хор хлопчыкаў сярэдняй школы №16, дыпломам II ступені – хор «Спадчына» сярэдняй школы №3. А з дыпломам I ступені вярнуўся хор «Пралескi» гімназіі №2 (узроставая катэгорыя 15-18 гадоў), які прыме ўдзел у фінале 28-29 сакавіка ў Мінску. 

 
 Марыя БУКАТА,
    юнкор «ПВ»
просмотров: 979, комментариев: 2
Короткая ссылка на новость: http://p-v.by/~7Rbzd
0
Guest
хотосьці магчыма і лічыць,напэўна ён бугалтар.))
Имя Цитировать 0
0
wangzha

It is a time consuming process to locate a legitimate, high-quality designer Michael Kors Handbags Clearance at a decent price. One brand name that is sought after is the Michael Kors Outlet Store. Anywhere you see high demand you will find people out to make a quick buck.

Имя Цитировать 0

  
 



Главные новости

Популярные новости

 

       Свежий номер газеты  

  


     

 


фотоконкурс.jpg


Анекдот дня