13.4 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Пінчукі на крамлёўскіх падмостках

 Ўзорны калектыў эстрадна-спартыўнага танца «Дарлінг» у рамках Нацыянальнай прэміі Art-Premium People Awards выступіў на сцэне Дзяржаўнага Крамлёўскага Дварца ў Маскве.

  Права прыняць удзел у фінальным гала-канцэрце пінчукі заваявалі, атрымаўшы Гран-пры на тыдні мастацтваў Art-Premium у г.Санкт-Пецярбургу. Калектыў выступіў з пастаноўкамі «Улада часу» ад старэйшай групы і «Узыходжанне». Над пастаноўкамі працавала не толькі мастацкі кіраўнік Вера Цімафеева, але і выпускніца калектыва «Дарлінг» Наталля Бабяк.

  Увогуле ў фінале прымалі ўдзел пераможцы розных фестываляў Art-Premium, якія праводзіліся ў шматлікіх гарадах на працягу 2015-2016 гадоў.


  Дарэчы ў Пецярбургу, акрамя «Улады часу», пінчукі паказалі яшчэ две пастаноўкі малодшай групы – яны сталі лаўрэатамі І (кампазіцыя «Танцавальны бунт»)  і ІІІ (пастаноўка «Гульні ружовых пантэр»)  ступені. Гэта сведчыць аб тым, што калектыў мае высокі ўзровень, што ён рухаецца ў правільным накірунку і згодна з тымі патрабаваннямі, якія існуюць у сучасным танцавальным мастацтве. 

  Паездка ў Пецярбург для калектыва «Дарлінг» стала выпрабаваннем іх магчымасцей. І ён выдатна справіўся з пастаўленымі задачамі і ў чарговы раз даказаў, што можа на адным узроўні сапернічаць з іншымі выканаўцамі. Сваім жаданнем і працавітасцю «Дарлінг» здабыў гэту перамогу і быў запрошаны ў Маскву.

  Дарэчы, у фінале пінчукі прадстаўлялі не толькі наш горад, а і краіну.


  – Ведаеце, было неверагодна прыемна пачуць з крамлёўскай сцэны словы «Дарлінг», Пінск і Беларусь, – дзеліцца Вера Іванаўна.

  Дарэчы, у гэтым годзе калектыў адзначыць юбілей – яму спаўняецца 15!

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

  Фота з архіва «Дарлінг»

Оставить комментарий

Похожие новости

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv

Оркестр духовой и эстрадной музыки приглашает на сольные концерты

pv

Логишинская библиотека – Сюда спешат, чтобы прикоснуться к бесценному богатству – книге

pv
ТГ канал