2.3 C
Пинск
Вторник, 19 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Ансамбль «Дэжа вю» атрымаў узнагароду ў Польшчы

  Нядаўна ў польскім горадзе Мендзыздор’е прайшоў ХІІІ Міжнародны конкурс-фестываль «Асенні мікс», на якім народны ансамбль эстраднага танца «Дэжа вю» заваяваў «бронзу».

  Фестываль праходзіў у рамках праекту «Караван культуры». Ён быў створаны, каб садзейнічаць папулярызацыі творчасці, прапагандзе яднання, захавання і развіцця розных нацыянальных культур, умацаванню міжнародных сувязей і супрацоўніцтва праз культуру і творчасць, творчым зносінам і выяўленню талентаў, усталяванню творчых кантактаў.

  Запрашэнне прыняць удзел пінчукі атрымалі на конкурсе мастацтваў «Музыкі свет», дзе сталі пераможцамі ў намінацыі «Харэаграфія» (эстрадны танец).



  «Асенні мікс» стаў для «Дэжа вю» першым конкурсам па-за межамі роднай краіны. Харэографы Марына Ігараўна Пашына і Ларыса Мікалаеўна Шахновіч ганарацца сваімі падапечнымі, тым больш што ехалі на гэты фестываль у асноўным дзеля таго, каб паглядзець, як праходзяць такія мерапрыемствы.

  У Польшы яны правялі тры цудоўных дні. Акрамя самога конкурсу, гасцей чакалі шматлікія цікавыя экскурсіі.

  У фестывалі прынялі ўдзел танцавальныя калектывы з многіх еўрапейскіх краін. Пінчукі падрыхтавалі два канцэртных нумара: «Купальская» (з элементамі беларускіх народных танцаў) і сучасны — «Час наперад». Калектыў паказаў высокае выканаўчае майстэрства, артыстызм і прафесіяналізм. І за гэта быў дастойна адзначаны.
 
  Дарэчы, у гэтым месяцы капілка ўзнагарод «Дэжа вю» папоўнілася дыплом лаўрэата ІІІ ступені за ўдзел у ІІ Міжнародным культурным праекце «BYFEST». Выступілі там падапечныя Марыны Ігараўны ў намінацыі «Харэаграфія» (эстрадны танец). Гэта дзеткі ад 4 да 6 гадоў.

  Дарэчы, у ансабмлі сёння займаецца каля 80 дзетак. Многія з іх пачыналі яшчэ ў 4-5 гадоў.

  У наступным 2018 годзе народны ансамбль эстраднага танца адзначыць свой юбілей – 15 гадоў. Яшчэ адной значнай падзеяй у новым годзе для калектыву стане абарона звання «народны». Між тым гэта адзіны танцавальны дзіцячы калектыў у горадзе, які мае такое званне.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота з архіву ансамбля

Оставить комментарий

Похожие новости

В Пинске весело и задорно отметили Масленицу

pv

Солист национального оркестра Франции на сцене городского концертного зала

pv

В Пинском городском концертном зале открылась выставка акварели Лены Воронович

pv
ТГ канал