8.4 C
Пинск
Вторник, 23 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Народная артыстка Расіі Раіса Разанава выступіла ў Пінску

 У рамках Года культуры і мерапрыемстваў, прымеркаваных да дзесяцігадовага юбілея Палескага драмтэатра, у Пінску распачаліся тэатральныя сустрэчы. Маскоўскія госці прывезлі для пінчукоў лірычную камедыю «Незамужняя жанчына».

  Варта адзначыць, што многія гледачы прыйшлі паглядзець на народную артыстку Расіі Раісу Разанаву. Яе мы добра ведаем па шматлікім ролям у кінафільмах і серыялах: «Москва слезам не верит», «Всегда говори «всегда», «Не родись красивой», «Семейный детектив». Дарэчы, некалькі гадоў таму ў здымках аднаго з сезонаў «Семейного детектива» прынялі ўдзел артысты Палескага драматычнага тэатра. Таму, канешне ж, яны не магли не зазірнуць да Раісы Іванаўны ў грымёрку. Артыстка пажадала ім быць і у жыцці, і ў творчасці сапраўднымі. «Мы разам служым аднаму мастацтву!» — сказала яна, з падзякай пакланіўшыся за адданасць сцэне.

  Нам таксама ўдалося пагутарыць са знакамитай госцяй з Расіі:


  — Раіса Іванаўна, адзін з герояў у спектаклі гаворыць, што лёс злы. Ці сапраўды гэта так, ці верыце вы ў лёс, ці шчаслівыя вы?

  — Мне скора будзе 72 гады, і зараз, ужо з вышыні свайго ўзросту, я магу назваць сябе шчаслівай. Я пражыла гэтае жыццё са сваімі калегамі-выпускнікамі, у якіх не было наватак сотай часткі таго, што ў мяне. Яны не пражылі так, як я. У маіх партнёраў па якімсьці серыялам не было такіх роляў, як у мяне. Не ва ўсіх. Ну там народная-прынародная… Галоўнае, гэта тое, як я іх сыграла, як я іх прыпаднесла. Вось падыходзяць калегі і гавораць, что гэта было штосьці, калі я падняла так высока нагу. Ну, мабыць, я здаравейшая, чым некаторыя маладыя. Стараюся. Гэта не гонар, нават не подзвіг. Гэта вось прырода дала такую магчымасць, і я гэта раблю. Я магла б не рабіць гэтага, але, разумееце, зараз патрэбна здзіўляць. Але ж гэта не самае галоўнае. Вось аднойчы пасля спектакля падыйшла да мяне жанчына і гаворыць: «Раіса Іванаўна, дзякуй вам вялікі, я цяпер ведаю, як жыць далей». Яна была майго ўзросту, значыць, у чалавека яшчэ ёсць надзея, вера ў дабро, вера ў нейкае чалавечае сумленне. Гэта значыць, што ў яе ёсць тое, што будзе весці яе ў жыцці. І яна будзе жыць з гэтымі ўспамінамі, эмоцыямі, якія атрымала ад спектакля. Гэта важна. І калі мы даносім гэта да гледачоў, то гэта вельмі добра. У зале ж не ўсе майго ўзросту, ёсць і моладзь, якой яшчэ жыць і жыць.

  — Спектакль называецца «Незамужняя жанчына». Гэта значыць, што патрэбна быць незамужняй, але усё роўна шчаслівай?

  — Ведаеце, у мяне ёсць сын, нават і ўнук ужо. А з мужам я жыла ўсяго толькі два годы. Потым так атрымалася, што адна была. У мяне часта пытаюць «Табе не сумна адной? Вось ты едзеш на дачу, табе там не сумна?» А я вось не ведаю, у які куток дзецца, калі прыязджае сын са сваімі сябрамі. Я звыкла быць адна. Я заўжды штосьці раблю, дзесьці капаюся… Я заўжды за справай, а ім патрэбна ўвага, ім патрэбны час. Ну я і кажу: «Сябры, давайце вы самі?» Калі хто з сем’ямі прыязджае, то кажу, каб самі станавіліся да пліты і гатавалі, і займаюся сваімі справамі. Я шчаслівая, і нікога не трэба! Ну вось такая я, характар такі. Я вось зараз ужо ў гадах і ведаю, як цяжка мне дагадзіць. Я такая пераборлівая, аказваецца.

  — Раскажыце, як вам у Беларусі?

  — Я тут не першы раз і мне вельмі падабаецца. Заўжды падабаецца прыязджаць сюды. Такі светлы і чысты горад. І людзі ўсе нейкія спагадлівыя. Такое адчуванне, калі прыязджаеш, што аказваешся нібы пад крылом.

  На пінскай сцэне разам з Раісай Іванаўнай выступалі Дзмітрый Жураўлёў — акцёр Дзяржаўнага Акадэмічнага тэатра ім. Массавета, Анжаліка Вольская, знакамітая па ролях у кінакарцінах «Две судьбы», «Сестры по крови», і Анатоль Кашчэеў, якога ўсе ведаюць па ролі прапаршчыка Данілюка ў серыяле «Салдаты».

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал