6.6 C
Пинск
Среда, 24 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Гарадская цэнтральная бібліятэка адзначае свята Праваслаўнай кнігі

  Гарадская цэнтральная бібліятэка адна з першых у Беларусі стала адзначаць свята Праваслаўнай кнігі (14 сакавіка), якое ў нас праходзіць у фармаце тыднёвых мерапрыемстваў. Гаворка ідзе пра шматлікія творы для дзяцей і дарослых, напоўненыя духам дабрыні і імкненнем богапазнання. Але на чале ўсяго — галоўная кніга хрысціянства «Новы Запавет». І зараз наша бібліятэка прадстаўляе яго ўнікальнае выданне — першы агульнапрыняты пераклад на сучасную беларускую мову са старажытнагрэчаскай. Да таго ж гэты асобнік быў заслужана атрыманы пінчукамі пры асаблівых абставінах, што робіць яго яшчэ больш каштоўным і памятным.



  Духоўна-асветніцкі цэнтр «Вытокі» стаў пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў намінацыі «Сям’я — спадчынніца маральных і духоўных каштоўнасцей». Грамату Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла гарадской цэнтральнай бібліятэцы ў дабраславенне і за працу ў гонар Святой Праваслаўнай Царквы ўручыў старшыня сінадальнага аддзела і рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін.


Епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі ВЕНЬЯМІН і загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі гарадской цэнтральнай бібліятэкі Лілія МАЦЮК

  Да віншаванняў далучылася галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Рынкевіч. Дадаткам да падарункавага набору кніг і стаў «Новы Запавет Госпада Нашага Іісуса Хрыста». Гэта выданне — вынік 25-гадовай дзейнасці Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, багасловаў і філолагаў. Раней зробленыя пераклады Святога Пісання на беларускую мову не маглі цалкам лічыцца афіцыйнымі і быць агульнапрынятымі, паколькі ў асноўным былі аўтарскімі, ажыццяўляліся таксама з перакладных тэкстаў і не заўсёды адпавядалі нормам сучаснай беларускай мовы і царкоўнай тэрміналогіі. Заўважым, што праект, які мае агульнанацыянальнае і гістарычнае значэнне, быў завершаны да 500-годдзя выдання першай кнігі Бібліі Францыскам Скарынам. Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што гэтыя падзеі могуць стаць асновай для новых крокаў у аб’яднанні царквы і грамадства на карысць суверэннай Беларусі. Дарэчы, правядзенне ў Пінску Тыдня Праваслаўнай кнігі прысвечана 1155-годдзю стварэння асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем славянскай азбукі.

  Удзел у конкурсе «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў гэтым годзе прыме гарадская дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа. А бібліятэчны сакавік у Пінску працягнецца традыцыйным Тыднем дзіцячай і юнацкай кнігі.

  Вячаслаў ІЛЬЯНКОЎ

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал