7.2 C
Пинск
Четверг, 25 апреля, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Фотарэпартаж з канцертаў да Дня вызвалення

  У мінулую суботу, 14 ліпеня, Пінск адзначыў 74-ю гадавіну з Дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і кампанія «Белтэлекам» падрыхтавалі канцэрты з удзелам папулярных беларускіх артыстаў.

  Варта адзначыць, што нават час ад часу неспрыяльнае надвор’е не перашкодзіла пінчукам прыйсці на свята. Абыякавых гледачоў не было. Цудоўная музыка і песні толькі спрыялі добраму настрою.


Пінчанка Вольга Кучынская выступае ў складзе поп-гурта “ByCity”

 Удзельнік акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!» папулярны беларускі спявак Аляксей ХЛЯСТОЎ апошні раз быў у Пінску больш за пятнаццаць гадоў таму назад. Ён адзначыў, што ўдзячны гэтай акцыі за магчымасць зноў пабываць у сталіцы Палесся.

  Народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард ХАНОК нагадаў пінчукам знакамітую музыку напісаную ім. Да таго ж некалькі песен ён праспяваў разам з гасцямі.

  Падымалі настрой гараджанам і фіналісты конкурсу «Новыя імёны Беларусі».

  Брэсцкі малады гурт «Muzzart» пацешыў не толькі аўтарскімі кампазіцыямі, але і знакамітымі хітамі ў сваёй інтэрпрэтацыі.

  Рок-гурт «Nizkiz» быў сустрэты юнымі пінчукамі на ўра. Многія з іх аказаліся вялікімі паклоннікамі гурту, а самі выканаўцы сказалі, што да такой цёплай публікі гатовы прыехаць з «сольнікам».

  Cаліст гурта «Без білета» Віталь Артыст узгадаў, што некалькі гадоў таму назад яны павінны былі выступаць у Пінску, але не склалася. З таго часу ён хацеў пабываць у нашым горадзе і расчараваўся. Абыякавых людзей, якіх не закранулі б песні «Без білета», не было. Светлыя і эмацыйянальныя кампазіцыі, якія хочацца спяваць і танчыць пад іх.

Яшчэ больш фота вы знойдзіце тут
 Ірына ДЗЕНІСОВІЧ

Фото аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Пинск: волшебство искусства в сердце истории

pv

Мировые рок-хиты в исполнении концертного оркестра духовой и эстрадной музыки под управлением Михаила Агиевича

pv

“Парохонская ГДШИ: Участие в программе “В будущее с надеждой” – перспективы развития талантливых детей”

pv
ТГ канал