13.8 C
Пинск
Пятница, 29 марта, 2024
Пiнскi Веснiк
Культура

Фотарэпартаж з Дня беларускага пісьменства ў Іванаве

  На мінулых выхадных краіна адзначыла Дзень беларускай пісьменнасці. Сёлета ён стаў юбілейным, дваццаць пятым, і прайшоў на Палессі – у Іванаве.

  «Традыцыі прыгожага пісьменства ў нашай краіне маюць даўнія карані», – пазначыў міністр інфармацыі А.М.Карлюкевіч. Менавіта таму гэтаму святу надаецца зараз вялікая павага – каб помнілі і не забывалі сваёй слаўнай гісторыі. Сёння аддаеца даніна павагі тым, хто ствараў беларускае мастацкае слова і пакінуў нам у спадчыну родную мову.

  Акрамя афіцыйнай часткі на Дні беларускага пісьменства арганізатары падрытхавалі для гасцей даволі насычаную праграмму. Былі шматлікія выставы і гандлёвыя шэрагі, літаратурныя чытанні і канцэрты. «Пінскі веснік» таксама прыняў удзел у свяце, а канкрэтна ў фестывалі кнігі і прэсы, дзе ў павільёне СМІ Брэстчыны жадаючыя маглі пазнаёміцца з нашым выданнем.

  Не абыйшліся ў Іванаве і без ушанавання знакамітых майстроў слова. Сёлета адзначаюцца шматлікія юбілеі беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх і наша зямлячка Яўгенія Янішчыц, 70-годдзе з дня нараджэння якой адзначаецца гэтай восенню.

  Дзень беларускага пісьменства традыцыйна праходзіць на працягу дзвюх дзён. Дарэчы, 1 верасня, нашы мясцовыя літаратары, удзельнікі клуба «Пінчукі», наведаліся ў Іванава, кабсустрэцца з вучнямі мясцовых школ і пазнаёміць іх са сваёй творчасцю.



  Асноўная частка мерапрыемстваў прыйшлася на 2 верасня, якое пачалося з пасадкі Саду малітваў і перадачы лампады і Благадатным агнём. Потым госці сканцэнтраваліся ля памятнага знака «Янова слова», які быў афіцыйна адкрыты на свяце. Падчас адкрыцця А.М.Карлюкевіч пажадаў беларусам паважаць роднае слова, сваю культуру і асветніцтва, а такі прыгожы і сімвалічны паматны знак толькі будзе нагадваць пра хуткаплыннасць часу, які патрэбна берагчы і шанаваць, як і роднае слова.





  Урачыстае шэсце, прысвечанае 595-годдзю Іванава, сабрала не толькі дэлегацыі раёнаў Брэстчыны, а і гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства мінулых гадоў. У 1999 годзе кніжнае свята прайшло і ў Пінску. А потым гарадскі парк напоўніўся жыхарамі горада і гасцямі свята, для кожнага з якіх знайшліся забаўкі па густу. 

  На афіцыйным адкрыцці Дня беларускага пісьменства намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрышэнка быў зачытаны прывітальны адрас ад Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі. «Гэта свята – сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху», – прагучала ў адрасе.


 Час і Будучыня

  Не абышлося без песень, танцаў і пастановак. У цікавай мастацка-тэатралізаванай дзеі «Малой радзіме пакланюся!» увасобіліся вечныя героі – Час, Мінулае, Сеняшняе і Будучыня. На рэспубліканскім свяце выступілі і пінскія артысты.

 Сярод іх народны ансамбль танца «Пінская шляхта».



  І узорны калектыў эстрадна-спартыўнага танца «Дарлінг».



 Была ўзгадана і знакамітая «Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча, адрывак з пастаноўкі якой паказалі на галоўнай сцэнеі артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы.



  Напрыканцы ўрачыстай часткі прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Усяго сёлета ў ёй прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят літаратараў, а узнагароду за сваю плённую працу ў 2017 годзе атрымалі толькі сем з іх. Сярод іх палешукі Георгій Марчук («Лепшы твор драматургіі»)


 і Іван Штэйнер («Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства»).



 Акрамя таго радавалі гасцей сваёй творчасцю розныя калектывы і артысты Брэстчыны і краіны.


 Увасабленне Напалеона Орды, які нарадзіўся на Іванаўскай зямлі.


 Увасабленне каралевы Боны Сфорца, з просьбы якой у 1555 годзе а.г.Моталь Іванаўскага раёна атрымаў Магдэбургскае права.




 Спяваюць “Беларускія песняры”.


Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С.Матульскі падараваў Іванаву кнігу «Буквар», якой у гэтым годзе споўнілася 400 гадоў.

  Да таго ж менавіта ў святковы дзень прайшла цырымонія гашэння маркі і паштовага канверта, падрыхтаванных да XXV беларускага пісьменства.

  Госці сышліся ў меркавані, што калі сённяшняе пакаленне беларусаў будзе з павагай адносіцца да сваёй роднай мовы, зберагаць сваю спадчыну, то нішто беларускае не згубіцца сярод шматлікіх сучасных плыняў у грамадскім жыцці.

  Напрыканцы прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы эстафеты свята гораду Слоніму, якому мы жадаем, каб XXVI Дзень беларускага пісьменства быў яшчэ больш яскравы і насычаны падзеямі.

  Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
  Фота аўтара

Оставить комментарий

Похожие новости

Корреспондент газеты «Пiнскi веснiк» побывала на репетиции кавер-группы «Другой ритм»

pv

Оркестр духовой и эстрадной музыки приглашает на сольные концерты

pv

Логишинская библиотека – Сюда спешат, чтобы прикоснуться к бесценному богатству – книге

pv
ТГ канал